Кітаеўская сінагога — колішняя сінагога ў Пінску, якая размяшчалася на вул. Бутрымовіча, 5 (пазней — вул. Папярочна-Школьная, Піянерская, цяпер — вул. Каржа). Належала любавіцкім хасідам. Пабудавана з цэглы па праекце архітэктара Мікалая Катовіча (нар. 1875)ДАБрВ, ф. 5, оп. 2, спр. 339. на месцы драўлянай сінагогі (каля 1766), якая згарэла ў 1921 г. Зачынена ў 1962 г. Выкарыстоўвалася ў якасці спартыўнай залы да пачатку 1980-х гг. Зруйнавана, месца былой забудовы занята паркоўкай.

Літаратура

Катэгорыя:Сінагогі Пінска Катэгорыя:Вуліца Каржа (Пінск) Катэгорыя:1920-я ў Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1980-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай