Сумеснае наступленне САТ і ВАА — ваенная кампанія груповак «Сілы абароны Тыграя» (САТ) і «Вызваленчая армія Арома» (ВАА) супраць Узброеных сіл Эфіопіі. Перадгісторыя У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Да Дэбрэцыана далучыліся і іншыя тыграйскія апазіцыянеры, якія ўвайшлі ў так званыя «Сілы абароны Тыграя».

Па стане на восень 2021 года баевікі авалодалі значнай часткай Тыграя, а таксама ўварваліся ў суседні рэгіён Амхара. У гэты час САТ выходзіць на кантакт з групоўкай «Вызваленчая армія Арома», якая вяла баявыя дзеянні ў штаце Аромія. Яна да лістапада валодала некалькімі гарадамі ў заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частках рэгіёну. Ход падзей 31 кастрычніка «Вызваленчая армія Арома» бярэ Камісі. Адначасова тыграйцы захопліваюць Камбольчу. У раёне гэтых гарадоў сілы баевікоў злучаюцца.

5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», які аб’ядноўваў антыўрадавыя сілы. Туды ўвайшла партыя НФВТ і групоўка ВАА. Таксама далучыліся Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара, Народна-вызваленчы рух Бенішангула, Дэмакратычны рух Агаў, Народна-вызваленчая армія Гамбелы, Дэмакратычная партыя Кімант і Самалійскі дзяржаўны супраціў.

16 лістапада САТ заявілі, што ўзялі пад свой кантроль гарады Атае і Сенбет у зоне Аромія ў рэгіёне Амхара. Паводле СМІ, паўстанцы вялі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-АбебыMoneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос.

20 лістапада баевікі САТ—ВАА бяруць Дэгала і Мехал Меда, 21-га — Шэва Рабіт. 25 лістапада апазіцыйныя войскі падышлі да Дэбрэ Сіне.

Наступствы 1 снежня федэральныя войскі апублiкавалі справаздачу аб вызваленні Шэва-Рабіт за 220 км ад Адыс-Абебы. Яны таксама ўзялі шэраг бліжэйшых гарадоў, такія як Дэбрэ-Сіна, Веген-Тэна, Мезэзо, Малале і Лалібэла. 5 снежня ўлады заявілі аб узяцці Дэсэ і Камболчы.

12 снежня лаяльныя НФВТ атрады адбілі горад Лалібэла.

Зноскі

Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі Катэгорыя:Лістапад 2021 года