Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў — дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя ў форме фонда, прадметам дзейнасці якой з’яўляецца фінансаванне фундаментальных навуковых даследаванняў і якая дзейнічае пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя Фонд створаны пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 8 мая 1991 года як Фонд фундаментальных даследаванняў Беларускай ССР пры Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Беларускай ССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1996 фонд пераўтвораны ў Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года ён уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з правамі юрыдычнай асобы.
Кіраўніцтва Алег Уладзіслававіч Роман (1991—1996) Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў (1996—2003) Валянцін Антонавіч Арловіч (2003—2014) Сяргей Васільевіч Гапоненка (2014—2023) Аляксей Яўгенавіч Дайнека (з 2023)
Дзейнасць Штогод па выніках рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных конкурсаў і конкурсаў праектаў маладых навукоўцаў Фондам фінансуецца больш за 1 000 кароткатэрміновых навуковых праектаў, у тым ліку больш за 600 міжнародных, у выкананні якіх удзельнічаюць каля 5 000 беларускіх навукоўцаў з арганізацый рознай ведамаснай прыналежнасці, а таксама замежныя навукоўцы з 40 краін свету. Кожны пяты праект выконваецца навукоўцамі з рэгіёнаў Беларусі. За 1991—2020 гады Фондам праведзена амаль 300 конкурсаў даследчых праектаў, разгледжана больш за 20 000 заявак з больш чым 200 навуковых і адукацыйных устаноў і арганізацый Беларусі, прынята да фінансавання звыш 9 000 праектаў, у тым ліку амаль 2 500 праектаў маладых навукоўцаў. Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка Фонду
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе