Мікалай Рыгоравіч Залозны ( — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Княжычы Кіеўскай вобласці. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Валянціна Волкава, Віталія Цвіркі, Аляксандра Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1960—1971), з 1971 па 1982 год працаваў выкладчыкам жывапісу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Творчасць Палотны «Макі» (1968), «Перамога» (1968), «Салдаткі» (1969), «Вярнуўся» (1975), «Чайкі» (1972), «Рабіна» (1975), «Возера Сялява» (1977), «Кветкі і садавіна» (1980). Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у калекцыі сям’і мастака.

Спасылкі

Мікалай Залозны Экспрэсіянізм Фарбы памяці

Катэгорыя:Мастакі Беларусі