«Партрэт каралевы Сафіі Даратэі Прускай» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком у пачатку XVIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ЗЖ 133. НММ РБ). Памер карціны — .
Адлюстравана Сафія Даратэя, жонка караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма І. У нясвіжскіх інвентарах партрэт згаданай асобы ідэнтыфікаваць не ўдалося, верагодна ён быў запісаны, як выява невядомай асобы. Пра прыналежнасць да замкавай карціннай галерэі сведчаць некаторыя фотаздымкі пакояў, дзе партрэт Сафіі Даратэі Прускай лёгка пазнаецца, у прыватнасці Вялікай сталовай і бібліятэкі. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт каралевы трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 гЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..
Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ананімныя творы