Ясір Арафат (, 24 жніўня 1929, Каір, Егіпет — 11 лістапада 2004, Парыж, Францыя) — лідар нацыянальна-вызваленчага руху Палесціны, кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам Шымонам Перэсам і Іцхакам Рабінам).

Поўнае імя Магамет Абдэль-Рауф Арафат Аскудва аль-Гусейні. Таксама вядомы як Абу Амар.

Біяграфічныя звесткі З дзяцінства Арафат быў вядомы са сваёй мянушкі Ясір, што азначае «лёгкі» па-арабску. Скончыў Каірскі ўніверсітэт (1955).

Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай арганізацы аль Фатах. Старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сакавіку 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нацыянальнага савета Палесціны (парламент у выгнанні) у лістападзе 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільска-палесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўтаноміі Палесціны.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палесцінскія палітыкі