Вузлянка — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Нарачанка (басейн Нёмана). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Асноўныя прытокі Леваруч: Добрая (Каханка), Чорная, Ментынь. Праваруч Сважня. Агульныя звесткі

Пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёна, вусце на паўднёвы ўсход ад вёскі Іжа. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона ў высокай плыні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.

У басейне ракі азёры Градскае, Баркі.

На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка. Папулярная для адпачынку сплавам на байдарках.

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы