Белару́сы Нарве́гіі ― беларуская дыяспара ў Каралеўстве Нарвегія.

Першыя беларускія грамадзяне, якія пераехалі ў Нарвегію, зарэгістраваны Цэнтральным статыстычным бюро Нарвегіі (SSB) ў 1993 годзе. Станам на 2021 год у Нарвегіі зарэгістравана 1286 выхадцаў з Беларусі, яны жывуць у розных рэгіёнах краіны, найбольшая колькасць ў сталічным рэгіёне Нарвегіі — Осла.

Беларускія ваеннапалонныя ў гады Другой сусветнай вайны Падчас Другой сусветнай вайны некалькі тысяч ваеннапалонных беларусаў, а таксама , выкарыстоўвалі на тэрыторыі Нарвегіі як рабочую сілу на буйных прадпрыемствах, у тым ліку (NSB), , (Statens Veivesen) і . Многія ваеннапалонныя змаглі вярнуцца на радзіму пасля вайны. Падчас вайны на тэрыторыі Нарвегіі нарадзілася 11 беларускіх дзяцей, якія са сваімі маці таксама вярнуліся ў Беларусь. Некалькі сотняў беларусаў пахавана на ваенных могілках ў розных месцах Нарвегіі. Пасля 2020 года ідэнтыфікацыяй месцаў паходжання суайчыннікаў, чые магілы знаходзяцца на тэрыторыі Нарвегіі, займаецца суполка «РАЗАМ».

Суполка беларусаў Нарвегіі «РАЗАМ» У Нарвегіі дзейнічае згуртаванне беларусаў «Суполка беларусаў Нарвегіі РАЗАМ», заснаванае ў 2020 годзе. Суполка прадстаўляе інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Нарвегіі, мае мэтай наладжванне камунікацыі паміж беларускай і нарвежскай культурай і грамадствам, беларусамі і нарвежцамі.

Суполка праводзіць сустрэчы і мерапрыемства, у тым ліку Дні беларускага кіно ў Нарвегіі.

Адной з важных задач суполкі была змена афіцыйнай назвы Беларусі ў нарвежскай мове з «Hviterussland» (літаральна «Белая Расія») на «Belarus». Афіцыйная змена назвы Беларусі ў Нарвегіі адбылася 29 траўня 2022 года.

У чэрвені 2023 года пад уплывам арганізацыі створана парламенцкая група у падтрымку дэмакратычнай Беларусі на чале з дэпутатамі з Цэнтральнай, Левай і Правай партыі.

Крыніцы

Нарвегія Катэгорыя:Народы Нарвегіі