Дуэйн Джо́нсан (; нар. 2 мая 1972) — амерыканскі акцёр, прадзюсар, бізнесмен і былы рэслер вядомы пад мянушкай Скала ()«Dwayne „The Rock“ Johnson». WWE.. Лічыцца адным з найвялікшых прафесійных дужаннікаў усіх часоў«The Greatest Professional Wrestlers of All Time». UGO.«The Top 100 Pro Wrestlers of All time Reviewed in Wrestling Perspective». Wrestling Perspective.. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акцёрскай справай. Яго фільмы агулам назбіралі больш за 3,5 мільярдаў долараў у Паўночнай Амерыцы і больш за 10,5 мільярдаў долараў ва ўсім свеце«Dwayne Johnson Movie Box Office Results». Box Office Mojo., што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных акцёраў у свеце«The World’s Highest-Paid Actors 2016: The Rock Leads With Knockout $64.5 Million Year». Forbes.. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у свеце«The World’s 100 Most Influential People: Dwayne Johnson» . Time.«Dwayne Johnson, Taylor Swift, Gayle King, more cover Time’s 100 most influential people issue». USA Today..
Біяграфія Джонсан нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і прафесійнага канадскага рэслера Рокі Джонсана, але гадаваўся ў Новай Зеландыі ў сям’і яго маці. Праз маці мае паходжанне самоа, а бацька мае афрыканскія і крыху ірландскія карані. У дзяцінстве захапляўся рэгбі«Dwayne 'The Rock' Johnson: Rugby’s the toughest sport I ever played». Stuff., але потым вярнуўся ў ЗША, часта змяняючы месца жыхарства«Actors — The Rock». Monsters & Critics..
Джонсан гуляў у каледжны футбол у складзе Маямскага ўніверсітэта і нават здабываў з дружынай нацыянальны чэмпіянат у 1991 годзе. Ён імкнуўся да прафесійнае кар’еры ў амерыканскім футболе, але не быў задрафтаваны на драфце НФЛ 1995 года. Склаўшы ўгоду з «Калгары Стэмпэдэрс» з Канадскай футбольнай лігі, Джонсан быў выключаны з каманды ў першым жа сезоне«20 Surprising Facts About Dwayne 'The Rock' Johnson». Hollywood.. Пасля няўдачы спартсмен скіраваў свой позірк на рэслінг, бо яго бацька і дзед з матчынай лініі былі прафесійнымі дужаннікамі. У выніку Джонсан склаў кантракт з Сусветнай федэрацыяй рэслінгу ў 1996 годзе. Набыў вядомасць дзякуючы распрацоўцы ўласнага персанажу харызматычнага рэслера-гаваруна ў перыяд здабыцця папулярнасці гэтай забавы ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў«Why WWE Doesn’t Care About Record-Low TV Ratings... Yet». Seeking Alpha.. Джонсан вырашыў сысці з рэслінгу ў 2004 годзе, але вяртаўся яшчэ пэўны час, але тэрмінова«The Rock has 'quietly retired' from wrestling in the WWE». AOL..
Першай галоўнай роляй Джонсана была роля галоўнага герою ў фільме пра чараўніцтва «Кароль скарпіёнаў» (2002), але першае сур’ёўнае з'яўленне на экранах адбылася за год да таго, калі акцёр узяў удзел у здымках фільма «Мумія вяртаецца». З тых часоў ён здымаўся ў камедыях «План гульні» (2007), «Зубная чараўніца» (2010) і «Цэнтральная разведка» (2016); прыгодніцкіх баевіках «Падарожжа 2: Таямнічы востраў» (2012), «Салдат Джо: Кідок кобры 2» (2013), «Геркулес» (2014) і «Хмарачос» (2018); навукова-фантастычных фільмах «Разлом Сан-Андрэас» (2015) і «Рэмпэйдж» (2018). З'яўленне персанажу Люк Гобс у яго выкананні ў серыі фільмаў «Фарсаж» пачынаючы з кінастужцы «Фарсаж 5: Рабаванні ў Рыа» (2011), дапамагла фільму стаць адной з самых прыбытковых кінафраншызаў свеце«The 23 most successful movie franchises of all time». Business Insider.. Джонсан таксама бярэ ўдзел у кінафраншызе «Джуманджы», выканаўшы ролі ў фільмах «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).
Джонсан займаецца таксама і прадусаваннем. У 2000 годзе пабачыла свет аўтабіяграфія акцёра «Скала гаворыць», якая стала сапраўдным бестселерам«Best Sellers Plus». The New York Times.«Bulletin with Newsweek». J. Haynes and J.F. Archibald..
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Рэслеры ЗША