Дзяніс Кавалевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец кобрынскай ДЮСШ, пазней гуляў на юнацкім узроўні за акадэміі салігорскага «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе стаў прыцягвацца да дубля дынамаўцаў.

У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб. Спачатку гуляў за дубль, неўзабаве стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 лістапада 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Віцебска» (2:0).

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў красавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра». У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену, тым не меней здолеў у сезоне 2022 адзначыцца 10 галамі.

У пачатку 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная кар’ера 21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 14 4 2021 Д1 Рух 3 0 2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 21 10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў