140-ы рамонтны завод — дзяржаўнае прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, якое спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі бранятанкавай тэхнікі і рухавікоў да яе. У 2020—2021 гадах завод трапіў пад санкцыі ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краін. Гісторыя 1943—1991 Рухомы танка-агрэгатны рамонтны завод № 7 быў створаны па рашэнні Дзяржаўнага камітэта абароны СССРОАО «140 ремонтный завод» отмечает 7 мая 70-летие со дня образования // «Новости ЦАМТО» от 30 апреля 2013, у маі—жніўні 1943 года ў горадзе Вышні Валачок Калінінскай вобласці РСФСРСтанислав Ворожин. Место, где танки возрождаются // газета «Во славу Родины», № 173 от 18 сентября 2018.

5 красавіка 1945 года завод быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі — «за прыкладнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецкімі захопнікамі пры авалоданні горадам Будапешт і праяўленым пры гэтым доблесць і мужнасць"».

Усяго да канца Вялікай Айчыннай вайны завод адрамантаваў 6,5 тысяч танкаў, больш за 3000 рухавікоў, а таксама дзясяткі тысяч агрэгатаў трансмісіі, вузлоў і механізмаў.

У ліпені 1948 года быў перадыслакаваны ў горад Барысаў Мінскай вобласці БССР і ў снежні 1948 года атрымаў новае найменне — 140-ы рамонтны завод''.

У 1968 годзе завод асвоіў капітальны рамонт БМП-1, у 1981 годзе — капітальны рамонт танка Т-72, у 1988 годзе асвоіў капітальны рамонт інжынернай машыны разграмадзя ІМР. На базе прадпрыемства сумесна з канструктарска-тэхналагічным цэнтрам ГБТУ Міністэрства абароны СССР адпрацоўваліся тэхналогіі капітальнага рамонту і мадэрнізацыі бранятанкавай тэхнікі і ўзбраення, якія ў наступным ўкараняліся на іншых рамонтных прадпрыемствах. Усяго ў савецкі перыяд прадпрыемствам было адрамантавала больш 13000 баявых машын пяхоты БМП-1 і БМП-2, 1000 танкаў і 77000 рухавікоў.

1990-я гады

Пасля 1991 года прадпрыемства перайшло ў вядзенне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Дагаворам аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Беларусь прыняла на сябе абавязацельствы па скарачэнні колькасці бронетэхнікі, пасля чаго на 140-м рамонтным заводзе пачалося знішчэнне перавышальных дазволены ліміт танкаў, бронетранспарцёраў і бронемашын. У сувязі з практычна поўным знікненнем дзяржаўных заказаў у 1990-я гады становішча прадпрыемства ўскладнілася, колькасць рабочых скарацілася з 1800 да 800 чалавекВалерий Ковалёв. Вставший с колен // газета «Красная звезда» от 25 октября 2002.

Імкнучыся пашырыць спектр паслуг, на заводзе асвоілі капітальны рамонт тэхнікі грамадзянскага прызначэння: чыгуначных автодрезин, автомотрис, цеплавозаў ТГК, а таксама рухавікоў для трактароў «Кіравец» і вялікагрузных аўтамабіляў БелАЗ.

Акрамя таго, на базе шасі падлягаючых ліквідацыі БМП-1 сумесна з УНДІТрансмаш былі распрацаваны аварыйна-выратавальныя машыны «Бярэзіна» і «Алеся», лесапажарныя машыны ЛПМ, а на базе танка — Т-62 — гусенічны цягач «Зубр».

2000-я гады У пачатку 2000-х гадоў на заводзе пачалася распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-60ПБ і БТР-70 для Узброеных Сіл краіны і замежных заказчыкаўВалерий Ковалёв. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002.

У 2001 годзе завод пачаў распрацоўку мадэрнізаванага варыянту БТР-70 сумесна са славацкай кампаніяй «Metapol», якая прапанавала для ўстаноўкі на бронетранспарцёр свой вежавы баявы модуль «Cobra» (які таксама прапаноўваўся для ўстаноўкі на БМП-1 і на мадэрнізаваны варыянт бронетранспарцёра OT-64 SKOT чэхаславацкай вытворчасці). Дэманстрацыйны ўзор бронемашыны «Кобра-К» (БТР-70 з баявым модулем «Cobra») удзельнічаў у комплексных аператыўна-тактычных вучэннях «Бярэзіна-2002», якія праходзілі з 27 мая па 2 чэрвеня 2002 года, у кастрычніку 2002 года быў прадстаўлены на міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «SOFEX-2002» у Амане (Іарданія), а пазней — на іншых зброевых выставахАлексей Мазепов. MILEX 2003 // журнал «Техника и вооружение», № 8, 2003. стр. 11-14. Акрамя таго, была створана бронемашына «Кобра-С» (БМП-1 з баявым модулем «Cobra»), таксама прадстаўленая на зброевых выставах і прапанаваная на экспарт і пачаты работы па мадэрнізацыі аднаго МТ-ЛБВалерий Ковалёв. Военные водители не останутся «без колес» // газета «Красная звезда» от 20 ноября 2001.

У гэты ж час адзін БТР-80 быў абсталяваны кандыцыянерам «Фалькат» мінскай вытворчасці (у далейшым, гэты бронетранспарцёр паспяхова прайшоў выпрабаванні, але далейшага развіцця гэты варыянт мадэрнізацыі не атрымаў)Falkat — техника для человека // журнал «Армия», № 2, 2004. стр.32-33.

Да 2002 года сумесна са спецыялістамі расійскай кампаніі «Логас» на заводзе былі створаны сучасныя электронныя трэнажоры ТБ-172 для падрыхтоўкі экіпажаў танкаў і баявых машын пяхоты«Вскоре в части белорусской армии начнут поступать недавно принятые на вооружение современные электронные тренажеры. Они созданы на 140-м ремонтном заводе министерства обороны республики в Борисове в сотрудничестве с российской фирмой „Логос“ и предназначены для обучения экипажей танков и БМП»Валерий Ковалёв. В армии союзной Белоруссии // газета «Красная звезда» от 4 июня 2003. У гэтым жа годзе для вучэнняў «Бярэзіна-2002» былі зробленыя мадэрнізаваны танк Т-72Б (абсталяваны цеплавізійным прыцэлам TISAS) і мадэрнізаваны ўзор БМП-2 (абсталяваны прыцэльна-назіральным комплексам «Рубеж» вытворчасці ААТ «Пеленг»подполковник Алексей Симоненко. Военно-техническая политика и вооружённые силы Республики Беларусь // журнал «Армия», № 5, 2003. стр.28-33.

У 2003 годзе на заводзе ўкаранёна сістэма менеджменту якасці у адпаведнасці са стандартамі ISO 9001-2009 і сістэма кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту СТБ ІСО 14001-2005. 30 снежня 2003 года завод перайшоў у вядзенне Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

17-20 мая 2005 года на выставе MILEX-2005тбыў прадстаўлены ўзор БМП-2 з прыцэльна-назіральным комплексам «Рубеж-М» вытворчасці ААТ «Пеленг» (мадэрнізаваны на 140-м рамонтным заводзе і прапанаваны на экспарт)Юрий Стригельский. MILEX набирает обороты // журнал «Армия», № 3, 2005. стр.53-59.

У 2007 годзе завод пачаў распрацоўку мадэрнізаванага варыянту БРДМ-2.

Па стане на пачатак 2008 года, прадпрыемства мела магчымасць: ажыццяўляць капітальны рамонт асноўных баявых танкаў Т-72, Т-72А, Т-72Б, Т-72Б1, базавых шасі інжынерных машын разграмадзяння ІМР-2, баявых машын пяхоты БМП-1 і БМП-2, бронетранспарцёраў БТР-60ПБ, БТР-70 і спецыяльных машын на іх базе, дызельных рухавікоў і 20 відаў чыгуначнай тэхнікі; ажыццяўляць рамонт агрэгатаў, артылерыйскіх сістэм, прыбораў прыцэльвання, электра- і спецабсталявання бранятанкавай тэхнікі савецкай вытворчасці; вырабляць аварыйна-транспартныя машыны «Бярэзіна», лесапажарныя машыны ЛПМ і ЛПМ-1, усюдыходныя краны і экскаватары на шасі БМП-1, аварыйна-транспартныя машыны «Алеся» на базе БРДМ-2, гусенічныя цягачы «Зубр» на шасі танка Т-62 У 2009 годзе завод асвоіў капітальны рамонт танкаў Т-80Б, т-80БВ і Т-80БВК.

23 снежня 2009 года Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

2010-я гады 30 жніўня 2010 года заводам быў запатэнтаваны мадэрнізаваны варыянт БРДМ-2 (з заменай штатнага бензінавага рухавіка на дызельны рухавік магутнасцю 115 кВт з 5-ступеністай каробкай перадач і новай сістэмай астуджэння)Н. С. Лутонин, В. И. Будевич, С. С. Шпак, Н. И. Голуб, В. С. Дулько (открытое акционерное общество «140-й ремонтный завод»). Бронированная разведывательно-дозорная машина // Патент Республики Беларусь U 6398 от 30 августа 2010. У 2011 годзе завод асвоіў мадэрнізацыю бронемашын БРДМ-2 да ўзроўню БРДМ-2МБ1 (з устаноўкай дызельнага рухавіка і баявога модуля «Адунок»).

26 лістапада 2013 года двое спецыялістаў 140-га завода загінулі ў ходзе тэрарыстычнай атакі на гасцініцу «Амстэрдам» у Сане, сталіцы Емена. Беларусы працавалі пры Міністэрстве абароны краіны і, па некаторай інфармацыі, аказвалі дапамогу ў тэхнічным абслугоўванні танкаў Т-80БВ, закупленых еменскім бокам у Беларусі ў 2010 годзеАлескандр Алесин. Списанные в Беларуси танки воюют в Йемене // Naviny.by (20 октября 2014). Зыходзячы з публікацыі газеты «Во славу Родины», гэта была не адзіная замежная камандзіроўка спецыялістаў завода, і яго работнікі часта выязджаюць у іншыя краіны з мэтай тэхнічнага абслугоўвання машын і дэманстрацыі магчымасцяў выпускаюцца узораў прадукцыіБорисовчанину Анатолю Мазынскому, расстрелянному в Йемене, до пенсии оставался год // Govorim.by, 5 декабря 2013.

У 2014—2015 гады на заводзе была распрацавана бронемашына МБТС «Кайман».

У 2015 годзе на заводзе былі завершаны работы па стварэнні мадэрнізаванага бронетранспарцёра БТР-60МБ1подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015. У студзені 2017 года на заводзе былі завершаны работы па стварэнні мадэрнізаванага бронетранспарцёра БТР-70МБ1, пасля завяршэння выпрабаванняў афіцыйна прынятага на ўзбраеннеОАО «140 ремонтный завод» успешно завершил ОКР по модернизации БТР-70 // официальный сайт Государственного военно-промышленного комитета РБ от 4 января 2017.

Прадстаўлены ў 2016 годзе на «танкавым біятлоне» варыянт мадэрнізацыі танка Т-72Б у 2017 годзе быў прыняты на ўзбраенне пад найменнем Т-72БМ1генерал-майор Игорь Лотенков. Техника и вооружение: современный облик вооружённых сил // журнал «Армия», № 1, январь — февраль 2017. стр.2-5Битва «стальных гладиаторов» // журнал «Армия», № 4 (128), 2017. стр.24-27.

20-22 мая 2017 года на якая прайшла ў Мінску 8-й міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2017» быў прадстаўлены дэманстрацыйны ўзор танка Т-72БМЭ, які мадэрнізавалі 140-ы рамонтны завод, кампанія «Белтэхэкспарт» і ААТ «Пеленг» (Менск)Белорусский танк T-72БМЭ с усиленной защитой и тепловизором // газета «Военно-промышленный курьер» от 22 мая 2017.

15-18 мая 2019 года на 9-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2019» 140-ы рамонтны завод прадставіў бронеаўтамабіль «Абаронца» на шасі трохвоснага грузавіка МАЗ-631708.

Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года завод быў унесены ў «Чорны спіс Еўрасаюза». Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што завод з’яўляецца часткай Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, які адказвае за рэалізацыю ваенна-тэхнічнай палітыкі і падпарадкоўваецца Савету міністраў і прэзідэнту, такім чынам якія атрымліваюць выгаду ад сувязі з рэжымам Лукашэнкі і падтрымліваюць яго. Акрамя таго, кампанія вырабляе транспартныя сродкі і бронетранспарцёры, якія выкарыстоўваліся супраць мірных дэманстрацый, якія мелі месца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, што ўскладае на яе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕС 26 студзеня 2021 года. Таксама завод у свае санкцыйныя спісы ўнеслі Вялікабрытанія і Швейцарыя.

2 снежня 2021 года 140-ы рамонтны завод быў уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША і Канады.

У снежні 2021 года паведамлялася, што з-за санкцый Еўрапейскага Саюза, накладзеных на 140-ы рамонтны завод, былі спыненыя пастаўкі бранявых лістоў з Фінляндыі, у выніку чаго спынілася вытворчасць БРДМ «Кайман».

У 2022 годзе завод трапіў пад санкцыі Новай Зеландыі, Японіі і Украіны.

Зноскі

Літаратура Беларуси нужна мобильная армия // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. — 2014. — № 7. — С. 21—23. Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС