Мікіта Былінкін (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера Выхаванец «Слуцка», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў 9 ліпеня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць светлагорскага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Вышэйшай лізе так і не згуляў.
У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы», аднак не здолеў замацавацца ў складзе, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У ліпені 2019 года пакінуў «Смалявічы», да канца сезона выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час узначальваў колішні галоўны трэнер «Слуцка» Юрый Крот.
У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам», дзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Да сезона 2021 пачынаў рыхтавацца з «Арсеналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (2:1). Пасля стаў часцей з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы случан.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Слуцк 26 0 2016 дубль Слуцк 27 2 2017 дубль Слуцк 26 0 2018 дубль Слуцк 24 3 2019 (1) Д2 Смалявічы 4 1 2019 (2) Д3 Вікторыя 13 2 2020 Д2 Арсенал 15 0 2021 Д1 Слуцк 13 0 2022 Д1 Слуцк 26 0 2023 Д1 Слуцк 26 1
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск