«Бульвар дзю Тампль» () — першая ў гісторыі фатаграфія, якая адлюстроўвае іншага чалавека. Створана французскім вынаходнікам Луі Дагерам у 1838 годзе. Фатаграфія паказвае ажыўленую , якая выглядае пустыннай, за выключэннем аднаго чалавека ў левай ніжняй частцы фатаграфіі, якому чысцяць абутак. Вытрымка пры стварэнні доўжылася 10 хвілін, таму рух транспарту і іншых людзей незаўважны, а адлюстраваны чалавек стаяў на месцы ўвесь гэты час.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя тэхнікі Катэгорыя:Гісторыя XIX стагоддзя Катэгорыя:Фатаграфіі 1838 года