Інстытут электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — былая акадэмічная навуковая ўстанова Беларусі ў галіне электронікі.

Гісторыя У 1961 годзе членам-карэспандэнтам АН СССР В. М. Аўдзеевым у складзе Акадэміі навук Беларускай ССР была створана Лабараторыя электронікі. У 1971 годзе яе ўзначаліў Уладзімір Антонавіч Піліповіч, і праз два гады яна была пераўтворана ў Інстытут электронікі. Інстытут быў расфарміраваны шляхам далучэння да Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі ў 2007 годзеИНСТИТУТ ЭЛЕКТРОНИКИ НАН БЕЛАРУСИ, УНП 100029023.

Навуковыя кірункі Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся: фізічныя асновы оптаэлектронікі аптычныя метады апрацоўкі інфармацыі фізічныя асновы мікраэлектронікі нанаструктуры цвёрдацельныя лазеры прыборабудаванне

Вынікі навуковых даследаванняў Распрацаваны новыя матэрыялы для мікраэлектронікі; метады і сродкі прасторавай і прасторава-часавай мадуляцыі светлавых патокаў, якія забяспечваюць эфектыўнае пераўтварэнне двух- і аднамерных аптычных сігналаў; распрацаваны і створаны фотапрыёмнікі і фотапрыёмныя структуры для валаконна-аптычных ліній сувязі, сістэм аўтафакусіроўкі, рэгістрацыі звышслабых свячэнняў; высокаадчувальныя фотарэзістары і на іх аснове створаны оптаэлектронныя пераўтваральнікі для нанавальтметраў і мультыметраў; створаны спецыялізаваныя высокакагерэнтныя цвердацелыя лазеры для патрэб антычнай лакацыі, галаграфіі і неразбуральнага кантролю вібратрываласных характарыстык вырабаў машынабудавання метадамі галаграфічнай інтэрфераметрыі, алюмааксідная тэхналогія стварэння вакуумнай мікраэлектронікі, мікрамеханікі і нанаэлектронікі, вакуумныя інтэгральныя схемы для экстрэмальных умоў эксплуатацыі пры высокіх узроўнях тэмператур і радыяцыі; выпрацаваны прынцыпы пабудовы высокаадчувальных вымяральнікаў кампанентаў вектара індукцыі магнітнага поля Зямлі; створана апаратура арыентацыі галаўных частак метэаракет, вымярэння траекторый ствалоў свідравін у працэсе бурэння, спектрафотаметрычная апаратура, якая ўстанаўліваецца на ШСЗ для даследаванняў азонасферы Зямлі, шэраг высокапрадукцыйных сістэм аўтаматызаванага высокадакладнага вымярэння і кантролю памераў вырабаў электроннай тэхнікі, валаконнай оптыкі, а таксама субмікронных часцінак у тэхнал. асяроддзях; устаноўлены заканамернасці структурных і фазавых пераўтварэнняў у тонкіх паўправадніковых і металічных плёнках, сістэмах метал—паўправаднік пры імпульсным лазерным уздзеянні.

Узнагароды Распрацоўкі інстытута адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985), Дзяржаўнымі прэміямі БССР (1982) і Рэспублікі Беларусь (1996), ЛКСМБ (1974).

Структура на 2006 год

Лабараторыі аптычных метадаў апрацоўкі інфармацыі квантавай электронікі паўправадніковай оптаэлектронікі святлоадчувальных плёнак фізікі тонкіх плёнак цвёрдацельных пераўтваральнікаў выпраменьвання вакуумнай мікраэлектронікі электрычных і магнітных вымярэнняў аўтаматызацыі вымярэнняў

Кіраўнікі ў розныя гады Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў — арганізатар і загадчык Лабараторыі электронікі АН БССР у 1961—1970 гг. Уладзімір Антонавіч Піліповіч — загадчык Лабараторыі электронікі АН БССР у 1971—1973 гг., дырэктар Інстытута электронікі АН БССР/АН Беларусі/НАН Беларусі ў 1973—1998 гг., з 1998 г. ганаровы дырэктар Інстытута Анатоль Анатольевіч Кавалёў — дырэктар Інстытута электронікі НАН Беларусі ў 1998—2004 гг. Юрый Васільевіч Трафімаў — дырэктар Інстытута электронікі НАН Беларусі ў 2004—2007 гг.Профіль Інстытута электронікі на сайце НАН Беларусі (2006)

Крыніцы

Літаратура

Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2

Спасылкі Профіль Інстытута электронікі на сайце НАН Беларусі (2006)

Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Фізіка ў Беларусі Катэгорыя:Электроніка ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:1961 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі