Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні створаны на базе Беларускага навукова-доследнага інстытута харчовых прадуктаў, навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «БЕЛНІКЦІММП», рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр «Семплодагароднінапраект», даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Марыз» і даччынага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Тэхнапрод» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года.

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковых даследаванняў на вырашэнні актуальных задач па стварэнню новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва, распрацоўка новых тэхналогій і праектаў.

Штат Цэнтра складаецца з 153 супрацоўнікаў, у тым ліку 2 дактары навук, 1 з якіх з’яўляецца акадэмікам НАН Беларусі, і 23 кандыдаты навук.

Структура ў 2026 годзе

Навукова-даследчыя падраздзяленні Аддзел тэхналогій кандытарскай і маслатлушчавай прадукцыі Аддзел тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў Аддзел тэхналогіі прадукцыі з корнеклубняплодаў Аддзел тэхналогій спіртавой і півабезалкагольнай прадукцыі Аддзел тэхналогій вінаробства Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Аддзел па падцвярджэнню адпаведнасці Аддзел новых тэхналогій і тэхнікі Доследная вытворчасць (Мар’іна Горка)

Дачынныя прадпрыемствы Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Дзяржаўнае прадпрыемства «Белтэхнахлеб»

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Вуліца Казлова (Мінск)