Ваенныя рэформы 1994—2005 гадоў у Беларусі — комплекс мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь, накіраваных на пераўтварэнне Узброеных Сіл. Рэфармаванне пачалося ў 1994 годзе з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі і завяршылася ў 2005—2006Численность вооруженных сил Беларуси достаточна с учетом союза с Россией гадах. Этап ваеннага будаўніцтва характарызуецца з’яўленнем новых родаў і відаў войскаў, абнаўленнем ваеннай дактрыны, парадкаваннем ваенна-прамысловага комплексу і ідэалагічнай работы, удасканаленнем сістэмы кіравання войскамі і іх камплектавання, рэфармаваннем большасці аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў, а таксама пераадоленнем крызісных з’яў 1990-х гадоў.

Перадгісторыя З набыццём незалежнасці ў 1991 годзе Беларусі дасталася групоўка Узброеных Сіл СССР Беларускай ваеннай акругі. Гэтыя сілы значна перавышалі па колькасці ваенна-палітычныя патрэбы і сацыяльна-эканамічныя магчымасці дзяржавы. Акрамя таго, кантынгент войскаў па баявому складу, структуры і аператыўна-стратэгічнай пабудове не адпавядаў міжнароднай і ўнутранай абстаноўцыНациональная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 2-я // СБ. Беларусь сегодня, 27 марта 2020. У 1992—1996 гадах праведзена дэмілітарызацыя краіны: былі расфармаваны або рэфармаваны 250 воінскіх часцей, скарочана колькасць арміі, ліквідаваны лішкі запасаў узбраенняў, вывезены ядзерныя боегалоўкіНациональная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 1. // СБ. Беларусь сегодня, 20 марта 2020.

У 1994 годзе да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Міністр абароны Леанід Мальцаў (1995—1996 і 2001—2009)Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается // СБ. Беларусь сегодня, 18 октября 2005 і кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка вызначалі запуск рэальнага рэфармавання арміі менавіта на пачатак яго прэзідэнцтва.

Вялікай колькасці ваенных імпанаваў палітык. Генералітэт і афіцэры чакалі, якія крокі распачне прэзідэнт у дачыненні да арміі.

У новага лідара меліся матывы для пачатку мадэрнізацыі Узброеных Сіл. Па-першае, Лукашэнка быў незадаволены знішчэннем тэхнікі Беларускай ваеннай акругі. Па-другое, кіраўнік дзяржавы баяўся пашырэння блока НАТА. Ён у першыя ж тыдні свайго праўлення рашуча спыніў утылізацыю бронемашын і самалётаў. На гэтым фоне ў пачатку 1995 года афіцыйны Мінск прыпыніў выкананне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Тады Лукашэнка меў намер спыніць і вываз стратэгічнай зброі, якую ён прапаноўваў Расіі пакінуць у рэспубліцы. На той перыяд на яе тэрыторыі яшчэ знаходзіліся 72 ядзерныя боегалоўкіИгорь Плугатарев. Главком Лукашенко и его армия // Электронное периодическое издание Оборона. Ру, 4 июня 2011.

Да гэтага часу прэстыж службы ў арміі рэзка ўпаў. Былі звольнены тысячы афіцэраў і прапаршчыкаў, павялічвалася колькасць жадаючых перавесціся ва Узброеныя Сілы Расіі. Убывалі лепшыя спецыялісты лётнага складу, дэсантнікі, медыкі. Агульная колькасць дэсантнікаў зменшылася да 40 %. Паказальнай у гэтым плане з’яўляецца дынаміка грашовага забеспячэння афіцэраў. З 1991 года заробак вайскоўцаў зменшыўся ў некалькі разоў. У 1994 годзе памер грашовага забеспячэння склаў: камандзір узвода — 22 долара, камандзір палка — 35 долараў«Армия Белорусского народа», 2018, стр. 140..

У пачатку 1990-х гадоў паўстала праблема і з прызывам на ваенную службу, што прывяло да зніжэння ўкамплектаванасці амаль на 25 %. Узрасла колькасць ухілістаў ад ваеннай службы. Усё гэта заканамерна адбілася на стане арміі, асабліва воінскай дысцыпліны. Пад пагрозай апынуўся і маральны дух. У 1993—1994 гадах злачынствы і здарэнні ў арміі ўзраслі ў некалькі разоў. Да 1994 года колькасць самагубстваў у разліку на 1000 вайскоўцаў павялічылася больш чым у чатыры разы ў параўнанні з 1990—1991 гадамі. У гэтым жа годзе ва Узброеных сілах быў зафіксаваны самы высокі каэфіцыент злачыннасці (10,9) за ўсю гісторыю Беларускай ваеннай акругі і сучаснай беларускай арміі«Армия Белорусского народа», 2018, стр. 141..

Дзейнасць Мальцава У другой палове 1990-х гадоў Лукашэнка шукаў на пасаду міністра абароны чалавека, здольнага правесці сур’ёзныя пераўтварэнні. Спярша на гэтай пасадзе знаходзіўся Анатоль Касценка. Затым прыйшоў Леанід Мальцаў, якога пазней змяніў Аляксандр Чумакоў. Аднак у сакавіку 2001 года абароннае ведамства зноў перададзена Мальцаву. Другі раз Лукашэнка даў міністру поўны карт-бланш у ажыццяўленні пераўтварэнняў у войсках.

Перш за ўсё ў пачатку 2000-х былі абноўлены Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг іншых важных дакументаў.

Неўзабаве міністр арганізуе і праводзіць найбуйнейшую на постсавецкай прасторы таго часу аператыўна-тактычныя вучэнні «Нёман-2001». У іх задзейнічалі парадку 9—10В Белоруссии начались военные учение «Неман-2001» тысяч вайскоўцаў, больш за паўтары тысячы адзінак тэхнікі, у тым ліку і новых відаў узбраенняў, звыш за 130 комплексаў СПА. Вучэбна-баявыя дзеянні разгорнуліся адначасова на некалькіх палігонах — Гожскім, Даманаўскім, Абуз-Лясноўскім, Ружанскім і іншых. У якасці эксперыменту на «Нёмане-2001» былі разгорнуты і рэальна дзейнічалі новыя органы ваеннага кіравання — Генеральны штаб, галоўны штаб сухапутных войскаў, аб’яднаны штаб ВПС і СПА, упраўленне тэрытарыяльнымі войскамі. Эксперымент з дадзенымі структурамі паказаў добрыя вынікі.

Важнай асаблівасцю вучэнняў стаў удзел у іх сіл пагранічных і унутраных, а таксама ваенізаваных падраздзяленняў МНС. Усе сілавыя структуры дзейнічалі пад кіраўніцтвам міністра абароны і Генеральнага штаба. Пры распрацоўцы задумы і плана вучэнняў максімальна выкарыстаны вопыт баявых дзеянняў апошніх гадоў у розных «гарачых кропках». Асабліва пад увагу браўся Югаслаўскі канфлікт. Зыходзячы з яго адпрацавана арганізацыя інфармацыйнага проціборства з выкарыстаннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і аператыўнай маскіроўкіВалерий Ковалев. «Неман-2001» // Красная звезда, 18 августа 2001.

Лукашэнка асабіста цікавіўся ходам адпрацоўкі задач, актыўна меў зносіны з вайскоўцамі. Менавіта тады ён упершыню з’явіўся сярод афіцэраў і салдат у палявой форме галоўнакамандуючага — з вялікім гербам краіны на пагонах і шырокай «маршальскай» какардай на галаўным уборы. Гэтыя вучэнні пераканалі прэзідэнта ў правільнасці стаўкі на Мальцава.

Арганізацыя і структура У ходзе рэформаў створана новая сістэма кіравання. Так, напрыклад, у 2001—2002 гадах канкрэтызаваны функцыі органаў кіравання, скасаваныя дублюючыя структуры, павышана эфектыўнасць работы. Рэарганізаваны шэраг падраздзяленняў ваеннага ведамства. У гэты ж час галоўны штаб УС РБ ператвораны ў ГенеральныАрмия Белорусского народа, 2023, стр. 156.. Відавая структура 1 лістапада 1994 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь было пераведзена на новы штат. Адбыўся пераход на двувідавую структуру Узброеных Сіл: сухапутныя войскі і ваенна-паветраныя сілы«Армия Белорусского народа», 2023, стр. 157-158..

У снежні 2001 года на базе 28-га армейскага корпуса (былая 28-я армія) створана Заходняе аператыўнае камандаваннеИстория Западного оперативного командования . Адначасова 65-ы армейскі корпус (сфармаваны ў 1994-м з 7-га армейскага корпуса, які ў 1993-м створаны на базе 7-й танкавай арміі) ператвораны ў Паўночна-заходняе аператыўнае камандаваннеИстория Северо-западного оперативного командования .

У тым жа годзе праведзена аб’яднанне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА ў адзіную структуру. У аснову былі пакладзены вынікі, атрыманыя ў ходзе глыбокіх тэарэтычных даследаванняў у галіне вядзення ўзброенай барацьбы ў сучасных умовах. На практыцы і ў якасці эксперыменту праца аб’яднанага штаба ВПС і войскаў СПА ўпершыню была апрабавана падчас вучэння «Нёман-2001». Рэальна ацэньваючы важнасць аператыўнасці кіравання сіламі і сродкамі выяўлення і паражэння паветранага праціўніка, у 2002 годзе было ажыццёўлена фарміраванне двух аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войск СПА — Заходняга і Паўночна-заходнягаИСТОРИЯ ВВС и силы ПВО .

Мабільныя сілы

У чэрвені 1995 года Аляксандр Лукашэнка выдаў указ аб стварэнні мабільных сілRichard Woff, 'Minsk: making limited progress with reform,' Jane’s Intelligence Review, June 1996, 248., у якія ўвайшлі 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія, перафарматаваная ў брыгаду, і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгадаКраткая историческая справка . У верасні падраздзяленні ПДВ зарабілі ў новым фармацеМобильные Силы Республики Беларусь — серия знаков.

У верасні 1995 года на базах 103-й дывізіі і 38-й брыгады створаны 38-ы, 317-ы і 350-ы асобныя гвардзейскія мабільныя брыгады, а таксама 357-ы асобны гвардзейскі навучальнага батальён. У 2002 годзе 317-я, 350-я брыгады і 357-ы батальёна аб’яднаны ў 103-ю брыгаду, чые асобныя батальёны атрымалі нумары 317, 350 і 357. На базе падраздзялення сфармаваны 33-ы асобны атрад спецназа, які атрымаў сакрэтнае найменне «СДА» (спецыяльны дыверсійны атрад)Коммандос Беларуси . У 2005-м там жа ўтворана міратворчая ротаМиротворческая рота Беларуси // СБ. Беларусь сегодня, 13 ноября 2013.

Мабільныя часці ўвайшлі ў склад сухапутных войскаў. Агульнае кіраўніцтва падраздзяленняў ажыццяўляла ўпраўленне мабільных сіл.

У пачатку 2000-х гг. мабільныя брыгады былі перападпарадкаваны Генеральнаму штабу, а ў складзе аператыўнага ўпраўлення створаны аддзел сіл спецыяльных аперацый, што павысіла ўзровень арганізаванага кіравання мабільнымі часцямі і падраздзяленнямі спецпрызначэння. У 2004-м аддзел рэарганізаваны да ўпраўлення.

Пры стварэнні мабільных войск меркавалася, што задачы ў іх будуць агульнавайсковымі. На вучэннях падраздзяленням даручалі весці як наступальныя, так і абарончыя дзеянні, а таксама прыкрыццё асобных кірункаў. Мабільнасць, што з’яўлялася галоўнай іх перавагай, камандаванне фактычна не выкарыстоўвала. Аднак пазней злучэнні мабільных сіл сталі адпрацоўваць асобныя задачы спецыяльных дзеянняў, звязаныя, у асноўным, з процідзеяннем незаконным узброеным фарміраванням і дэсантна-дыверсійным сілам праціўніка.

Тэрытарыяльная абарона У пачатку 2000-х, ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні стала арганізацыя тэрытарыяльнай абароныЗаконы Республики Беларусь о защите республики. Ваеннае камандаванне прыйшло да высновы, што пагроза для краіны можа адыходзіць не толькі ад замежнай дзяржавы, але і ад экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак. Зыходзячы з войнаў у Афганістане і Чачні, дзе значна пашырыліся і павялічыліся маштабы шкоды ад дыверсійнай работы, паўстала неабходнасць стварэння тылавых ахоўных падраздзяленняў. Гістарычны вопыт, асабліва Вялікая Айчынная вайна, паказаў, што ў выпадку поўнамаштабнай вайны партызанскія аперацыі здольныя значна скаваць і аслабіць сілы працiўнiка. Усе гэтыя фактары спрыялі стварэнню тэрытарыяльных войскаў.

У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.

Ваенна-прамысловы комплекс 30 снежня 2003 года выходзіць указ Прэзідэнта № 599. На падставе дакумента кантралюючыя і каардынуючыя функцыі ў дзейнасці ўсіх арганізацый ВПК краіны перададзены Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту, што дазволіла павялічыць эфектыўнасць і выніковасць работы ў ваенна-тэхнічнай сферы, надаўшы ёй належную сістэмнасць, упарадкаванасць і планавы характарО создании Государственного военно-промышленного комитета Республики Беларусь: Указ Президента Респ. Беларусь от 30 дек. 2003 г. № 599 [Электронный ресурс] // КонсультантПлюс: Беларусь / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2019..