Граф (1870) ГельмутПаводле БЭ Карл Бернхард фон Мольтке (; , , Германія — ) — прускі і германскі ваенны дзеяч і тэарэтык, граф (1870), генерал-фельдмаршал Прусіі (1871) і Расійскай імперыі (1872). Вучань К. Клаўзевіца. Дзядзька начальніка германскага генеральнага штаба генерал-палкоўніка Гельмута фон Мольтке (Мольтке-малодшага).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мекленбургу ў Пархіме. Выхадзец са старажытнага дваранскага роду Мольтке, вядомага ў Даніі і Швецыі з XII стагоддзя. З 1803 года сям’я Мольтке жыла ў Любеку.

У 1818 годзе скончыў кадэцкі корпус у Капенгагене, у 1826 — . З 1819 года ў дацкай, з 1822 года — у прускай арміі.

З 1833 года залічаны ў пастаянны склад Генштаба. thumb|злева|Мольтке (злева) кансультуе асманскага камандзіра Хафіза-пашу каля Незібе У 1835 годзе здзейсніў падарожжа ў Асманскую імперыю. Атрымаўшы для падарожжа шасцімесячны водпуск, ён па просьбе султана Махмуда II і са згоды імператара застаўся ў Стамбуле ў якасці ваеннага саветніка. Удзельнічаў у рэфармаванні і навучанні турэцкай арміі. Пасля адкрыцця ў 1837 годзе афіцыйнай прускай ваеннай місіі ў Асманскай імперыі быў залічаны ў яе склад. Браў удзел у кампаніі 1838 года Таўрузскай арміі Хафіз-пашы супраць курдаў. У 1839 годзе прыняў дзейны ўдзел у Другой турэцка-егіпецкай вайне на баку Турцыі супраць фактычнага кіраўніка Егіпта Мухамеда Алі. Быў удзельнікам 24 чэрвеня 1839 года, у якой егіпецкае войска нанесла поўнае паражэнне асманскай арміі.

У 1855 годзе з дыпламатычнай місіяй наведаў Расію.

У 1858—1888 начальнік прускага (з 1871 імперскага) Генштаба, які пад кіраўніцтвам Мольтке ператварыўся ў галоўны орган падрыхтоўкі краіны і ўзброенных сіл да вайны. Ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў па рэарганізацыі арміі.

У час пераможных войнаў Прусіі з Даніяй (1864), Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1871) начальнік палявога штаба (фактычна галоўнакамандуючы германскімі ўзброеннымі сіламі). Кіраваў стварэннем афіцыйнай гісторыі франка-прускай вайны 1870—1871 і займаўся распрацоўкай планаў адначасовых кампаній супраць Францыі і Расіі.

У 1867—1891 член рэйхстага ад .

Адзін з ідэолагаў германскага мілітарызму. У сваіх працах праводзіў думку пра непазбежнасць вайны і яе «цывілізуючую» ролю; прыхільнік тэорыі «маланкавай вайны».

Цікавыя факты 21 кастрычніка 1889 года фельдмаршал зрабіў два аўдыёзапісы на новым цыліндрычным Томаса Эдысана.Ron Cowen, «Restored Edison Records Revive Giants of 19th-Century Germany» The New York Times (30 January 2012). Retrieved 1 February 2012 Першы ўтрымлівае віншавальнае пасланне Эдысану і ўрывак з Фаўста, другі — з Гамлета.

Гэта адзіныя аўдыёзапісы голасу чалавека, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі — Мольтке нарадзіўся ў 1800 годзе (тэхнічна апошні год гэтага стагоддзя).

Літаратура