Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў — каталіцкі мураваны храм у аграгарадку Лясны Мінскага раёна Мінскай вобласці. Парафіяй апякуюцца Салезіяне.

Гісторыя

Парафія існуе з 2001 года, дзейнічае драўляная капліца.

У 2006 годзе дзякуючы новаму пробашчу кс. Казіміру Шыдэлко распачалось будаўніцтва цэнтра ў які ўваходзіць дом для салезіянаў, катэхетычныя класы, араторый для моладзі, спартыўная зала. 20 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо.

У кастрычнку 2018 года распачылось будаўніцтва новага касцёла з цэглы ў аднолькавым стылі з ужо ўзведзенымі манаскім домам салезіянаў і араторыем, якія знаходзяцца ў адным будынку.

Архітэктура Абрысы касцёла нагадваюць неагатычныя кляштар, у алтарнай частцы ўзнясецца высокая вежа са шпілем, увенчаным крыжам, што ў сакральным будаўніцтве з’яўляецца сімвалам збаўлення. Пад вежай знаходзіцца капліца з абразом Маці Божай Бараўлянскай Успамогі ВерныхУ Бараўлянах, што пад Мінскам, пачынаецца будаўніцтва новага касцёла.

Спасылкі

САЛЕЗІЯНЕ КСЯНДЗА БОСКО Ў БЕЛАРУСІ

Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Мінскага раёна Катэгорыя:Лясны (Мінскі раён)