Сафія Маргарыта Вергара Вергара (; нар. , Баранкілья, Калумбія) — калумбійска-амерыканская актрыса, тэлевізійны прадзюсар, комік, вядучая і мадэль. Чатырохразовая лаўрэатка прэміі Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Лепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле» і чатырохразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» і «Прайм-таймавую прэмію „Эмі“» у катэгорыях «Лепшая актрыса другога плана міні-серыяла, тэлевізійнага серыяла ці тэлевізійнага фільма» і «Лепшая актрыса другога плана ў камедыйным тэлесерыяле» адпаведна за ролю Глорыі Дэльгада-Прычэт у серыяле «Амерыканская сямейка».
Па версіі Forbes, у 2018 і 2020 гадах Вергара названа самай высокааплатнай тэлевізійнай актрысай.
Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Фотамадэлі ЗША Катэгорыя:Кінаактрысы Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя