Уільям Лоуз Кэлі-малодшы (сустракаецца таксама памылковы варыянт напісання прозвішча — Колі) (, ) — афіцэр амерыканскай арміі, які ўдзельнічаў у знішчэнні мірных жыхароў вясковай абшчыны Сангмі падчас В’етнамскай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 8 чэрвеня 1943 года ў сям’і ветэрана Другой сусветнай вайны. Скончыў школу ў Маямі. Вучыўся ў каледжы ў Палм-Біч, адкуль выбыў з-за дрэнных ацэнак. Пасля гэтага займаўся падпрацоўкамі, нідзе надоўга не затрымліваючыся.

Уступіў у армію ЗША ў ліпені 1966 года. Быў залічаны ў Школу падрыхтоўкі кандыдатаў у афіцэры Сухапутных войскаў (Форт-Бэнінг, штат Джорджыя), пасля завяршэння якой у верасні 1967 года атрымаў званне 2-га лейтэнанта і прызначэнне ў роту C («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка 11-й лёгкай пяхотнай брыгады.

Служба ў арміі У канцы 1967 года 11-я брыгада была перакінута ў Паўднёвы В’етнам, дзе перайшла пад аператыўны кантроль 23-й пяхотнай дывізіі. 16 сакавіка 1968 года рота C удзельнічала ў аперацыі ў вёсцы Мілай 4 (вясковая абшчына Сангмі), перарослай у разню мірнага насельніцтва.

Злачынства У лістападзе 1969 года справа Мілаі нарэшце атрымала шырокую агалоску, пасля чаго асоба Кэлі стала аб’ектам вывучэння амерыканскімі сродкамі масавай інфармацыі. Суд над лейтэнантам працягваўся з лістапада 1970 па сакавік 1971 скончыўся прызнаннем Кэлі вінаватым у забойстве 22 мірных жыхароў. Першапачатковы прысуд (пажыццёвае зняволенне) быў у жніўні 1971 года зменены на 20 гадоў пазбаўлення волі. Фактычна Кэлі правёў тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, пасля чаго ў 1974 годзе быў умоўна-датэрмінова вызвалены.

Пасля памілавання Пасля свайго вызвалення Кэлі працаваў у ювелірнай краме ў Калумбусе (штат Джорджыя).

У 2009 годзе Кэлі публічна папрасіў прабачэння за аддадзены загад:

Спасылкі Уильям Келли: Трагедия Сонгми Владимир Война. Узор, вплетённый в историю Бейдлер Ф. Призрак Келли Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме