«Всем на планете» () — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «» ў 1978 годзе. Гісторыя стварэння Свой першы альбом вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры» выпусціў у 1978 годзе. Выхаду пласцінкі «Всем на планете» папярэднічаў сінгл «Кася», які быў выдадзены на гнуткай пласцінцы і ўключаў тры песні. У паўнафарматны альбом увайшлі 9 кампазіцый, сярод якіх была песня Аляксандры Пахмутавай «Гимн Земле». Яна была прапанавана кіраўніку калектыву Валянціну Бадзьяраву лідарам «Песняроў» Уладзімірам Мулявіным і прызначалася для выступлення калектыву ў 1977 годзе на Усесаюзным конкурсе савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніка. З гэтай песняй «Сябры» сталі лаўрэатамі, заняўшы трэцяе месца, і сам «Гимн Земле» таксама быў удастоены звання лаўрэата ў катэгорыі новых песень.
Спіс кампазіцый
Удзельнікі запісу Анатоль Ярмоленка ― вакал
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 1978 года Катэгорыя:Альбомы «Сяброў» Катэгорыя:Дэбютныя альбомы