Касцёл Маці Божай Каралевы — мураваны каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 88.
Гісторыя Першы вядомы касцёл быў пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл не пацярпеў, аднак потым быў зачынены і перабудаваны, пасля чаго будынак сталі выкарыстоўваць як краму.
Сучасны будынак касцёла быў узведзены на новым месцы. Ён уяўляе сабою пабудову з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі. Мае вежу-званіцу з высокім шатровым дахам.
Пінскі ардынарый біскуп Антон Дзям’янка 22 жніўня 2013 году, ва ўрачыстасць Маці Божай Каралевы, заклаў вуглавы камень і асвяціў будаўніцтва новага касцёлу.
Пробашчы кс. Павел Кручэк
Спасылкі
Дрогичин: костёл Костёл (Дрогичин) | католическая церковь, костёл
Катэгорыя:Славутасці Драгічына Катэгорыя:Касцёлы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі