Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — спецслужба, орган знешняй разведкі Міністэрства абароны Беларусі, цэнтральны орган кіравання ваеннай разведкай ва УС РБ. Падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і міністру абароны. Упраўленне займаецца разведкай у інтарэсах беларускай арміі.
Падраздзяленні На тэрыторыі Беларускай ваенная акругі ГРУ ГШ УС СССР мелі як фармаванні асаблівага (Аспрызн), так і спецыяльнага прызначэння (Спецпрызн). На момант распаду СССР у БССР дзейнічаліФеськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Глава 7. Воинские формирования Главного разведывательного управления Генерального штаба Вооружённых Сил (1950—1991) // Вооруженные Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — С. 143—145, 260—268. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.Сергей Козлов. Том 4. Безвременье. 1989—1999 гг. // Спецназ ГРУ: Очерки истории / под ред. Герасимова Д. М.. — Москва: Русская панорама, 2010. — С. 35. — 464 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-93165-137-8.Специальные войска Вооруженных Сил : 255-ы асобны радыётэхнічны полк асаблівага прызначэння (в/ч 35823) — 28-я агульнавайсковая армія, г. Навагрудак. 682-і асобны радыёпеленгатарны цэнтр асаблiвага прызначэння — месцазнаходжанне невядома; 153-я Кёнігсбергская ордэна Чырвонай Зоркі асобная радыётэхнічная брыгада асаблівага прызначэння — аг. Калодзішчы. 22-я асобная рота спецыяльнага прызначэння — 7-я танкавая армія, г. Барысаў. 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (в/ч 89417) — г. Мар’іна Горка.
Усе гэтыя фарміраванні былі захаваны і ўключаны ў склад Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Падпарадкаванне У Міністэрства абароны арганізацыйна ўваходзіць Генеральны штаб, у структуры якога знаходзіцца Галоўнае разведвальнае ўпраўленне. Прававы статус органа замацаваны ў закрытых нарматыўных актахСистема военной безопасности Республики Беларусь: методолого-правовые аспекты. У сістэме беларускіх органаў і структур адносіцца да спецыяльных службаў па забеспячэнні дзяржбяспекі. Па прыкметах кампетэнцый уваходзіць у групу структурных частак рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.
Усе падраздзяленні, як і ў савецкім ГРУ, наўпрост падпарадкоўваюцца Генеральнаму штабу. У 2007 годзе 5-я брыгада падчас аб’яднання з мабільнымі сіламі сухапутных войск (103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада і 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада) увайшла ў склад сіл спецыяльных аперацыйКраткая историческая справка , але працягнула падпарадкоўвацца кіраўніцтву ГРУ і Генштаба. Падобная сітуацыя з часцямі асназа, якія аднесены да спецыяльных войскаў.
Кіраўніцтва Начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення прызначаецца прэзідэнтам. Кіраўнік ГРУ па сумяшчальніцтве з’яўляецца адным з намеснікаў начальніка Генеральнага штаба.
У перыяд з 1992 года гэтую пасаду займалі: Мікалай Аркадзевіч Вашчыла (18 чэрвеня 1992ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ, 18 июня 1992 г. № 374, О назначении Вакара В. К., Ващило Н. А., Хацкевича В. Ф. на должности, замещаемые лицами высшего офицерского состава, и об освобождении Калабухова Г. А. от занимаемой должности—?), генерал-маёр Анатоль Лявонцьевіч Сагакянц (1998Сагакянц Анатолий Леонтьевич, 1967—1971 гг. (4 батальон 11 рота 2 взвод)—2003), палкоўнік, генерал-маёр Аляксандр Паўлавіч Анісімаў (2003—2006Земляки (город Борисов)), палкоўнік, генерал-маёр Віктар Казіміравіч Крашэўскі (17 мая 2006Кадровые решения: Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов // СБ. Беларусь сегодня, 17 мая 2006—1 лютага 2013Лукашенко снял с поста начальника главного разведуправления генштаба // РИА Новости, 1 февраля 2013), палкоўнік, генерал-маёр Павел Віктаравіч Ціханаў (7 лютага 2013Павел Тихонов назначен начальником главного разведуправления — заместителем начальника Генштаба ВС Беларуси // БЕЛТА, 8 февраля 2013—7 ліпеня 2020), палкоўнік, генерал-маёр Руслан Анатольевіч Касыгін (з 7 ліпеня 2020Александр Лукашенко провел кадровые перестановки в руководстве Вооруженных Сил // Пресс-служба Президента Республики Беларусь, 7 июля 2020 — 27 ліпеня 2023), генерал-маёр Уладзімір Мікалаевіч Купрыянюк (з 27 ліпеня 2023), генерал-маёр
Дзейнасць Пра ГРУ амаль нічога невядома. Перад камерамі журналістаў рэгулярна з’яўляецца толькі начальнікКонстантин Купрейчик. Что известно о полусекретных спецподразделениях, которые курирует Виктор Лукашенко // UDF.BY, 22 ноября 2019.
У задачы ўваходзіць папярэджанне ваеннай агрэсіі супраць дзяржавы. У межах сваіх паўнамоцтваў дадзены орган, сумесна са службай знешняй разведкі КДБ і пагранразведкай, ажыццяўляе знешнюю разведку.
Меркаванымі зонамі актыўнасці (згодна з аналітычным праектам Belarus Security Blog) з’яўляюцца: тэрыторыі суседніх дзяржаў; геапалітычныя сілы, здольныя ўплываць на абстаноўку ў рэгіёне; краіны Цэнтральнай Азіі, якія знаходзяцца пад пагрозай з боку эсктрэмістаў; іншыя рэгіёны. У сферу магчымых відаў дзейнасці ўключаюць стратэгічную радыё- і радыётэхнічную разведку; аперацыі ў кіберпрасторы; збор і апрацоўку інфармацыі, якая здабываецца касмічнымі апаратамі; маніторынг пагадненняў па кантролі над узбраеннямі. Структурна спецслужба можа ўключаць аддзелы па: агентурнай разведцы і зборы інфармацыі з адкрытых крыніц; дэшыфроўцы, апрацоўцы і аналізу атрыманай інфармацыі; аперацыях у кіберпрасторы; інфармацыйных і псіхалагічных аперацыях; арганізацыі аператыўнай вайсковай разведкі; доўгатэрміноваму развіццю; уласнай бяспекі; адміністрацыйных, навучальных, фінансавых, тэхнічных і кадравых пытаннях.
У ГРУ служба абавязкова ўключае вывучэнне замежных моў: спачатку 500-гадзінны спецыялізаваны курс англійскай, потым другая замежная — польская. Шмат аддаецца фізпадрыхтоўцы. Адзначаюцца высокія заробкі. Так, у сярэдзіне 2000-х малады спецыяліст «Асобага атрада» 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння мог атрымліваць каля 1000 долараў ЗША«За забором жизнь только начинается». Спецназовец о переходе в ИТ.
Са слоў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, яго старэйшы сын, Віктар, у перыяд знаходжання на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (2005—2021) быў на прамой сувязі з кіраўніцтвам упраўлення, а таксама іншымі напаўсакрэтнымі падраздзяленнямі (СПБТ «Алмаз», атрад «Альфа», АСАМ). Лукашэнка-малодшы вельмі многае зрабіў для гэтых структур, давёўшы іх да больш высокага ўзроўнюЛукашенко рассказал о своих сомнениях, перед назначением старшего сына Виктора на должность вице-президента НОК // UDF.BY, 19 ноября 2019.
Увесну 2011 года ўсплыла інфармацыя, што беларускія ваенныя саветнікі ўдзельнічаюць у лівійскім канфлікце на баку сіл Муамара Кадафі. Згодна з ваенным аналітыкам Аляксандрам АлесінамЛетало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? // TUT.BY, 2 марта 2011 і выданнем «Комсомольская правда»На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда, 6 апреля 2011, у Лівіі знаходзіліся і супрацоўнікі ГРУ.
Сімволіка 5 лістапада 2011 года галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню ўручаны сцяг і ўласны геральдычны знак-эмблема, а таксама нагрудны знак службовай прыналежнасці. Цырымонія адбылася ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам прадстаўнікоў Генштаба і членаў грамадскага аб’яднання «Ветэраны ваеннай разведкі Рэспублікі Беларусь»5 ноября День разведывательных войск и ГРУ.
Геральдычны знак (эмблема) уяўляе сабой пяціпраменівую рыфлёную серабрыстую зорку, у цэнтры якой на залатым картушы размешчана чырвоная пяціканцовая зорка (зверху) і малюнак срэбнай лятучай мышы з часткай зямнога шара і пяццю зоркамі на блакітным фоне (у цэнтры). У сваю чаргу сцяг — чырвонае палотнішча з касым чырвоным крыжам, абрамленым белым, у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблемаРазведка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Прафесійнае свята 5 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень вайсковай разведкі. Свята прымеркавана да выдання загаду № 197/27 Рэвваенсавета РСФСР у 1918 годзе, якім у складзе Палявога штаба РСЧА было створана Рэгістрацыйнае ўпраўленне ў якасці цэнтральнага органа савецкай ваеннай разведкіДень военной разведки .
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі Катэгорыя:Ваенная разведка Катэгорыя:Спецслужбы Беларусі Катэгорыя:Разведвальныя арганізацыі