Астэ́рманская цукро́вая мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў 1855—1861 гадах у фальварку Астэрманск Рагачоўскага павета. Мела цёрачную машыну, 6 гідраўлічных прэсаў, 2 стужачныя прэсы для адціскання соку, 7 катлоў. Працавалі 172 рабочыя. Прадукцыю збывалі ў Маскву.
Літаратура Астэрманская цукровая мануфактура // — С. 61.
Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Рагачоўскі павет Катэгорыя:З’явіліся ў 1855 годзе Катэгорыя:1855 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1861 годзе Катэгорыя:Адраджэнне (Жлобінскі раён)