Пуцеправод па праспекце Незалежнасці — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае плошчу Незалежнасці і Маскоўскую вуліцу, праходзячы над Бабруйскай вуліцай і чыгуначнымі пуцямі станцыі Мінск-Пасажырскі. Па пуцеправодзе праходзіць праспект Незалежнасці.
Гісторыя Пуцеправод пабудаваны ў 1960 годзе. Мае 15 пралётаў, даўжыня складае 262 м, шырыня 23 м
Спасылкі
Катэгорыя:1960 год у Мінску Катэгорыя:Пуцеправоды Мінска Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Мінск)