12-я міратворчая брыгада () — падраздзяленне Узброеных Сіл Арменіі, прызначанае для міратворчых місій.

Гісторыя У ліпені 2001 года Арменія ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку падпісала мемарандум аб міратворчай дзейнасціArmenian peacekeepers professionally fulfill their tasks at missions abroad. На падставе дакумента быў сфармаваны спецыялізаваны батальён, які затым перафармаваны ў брыгаду. У сакавіку 2008 года падраздзяленне перадыслакавана на былую базу сталічнага палка. У 2016 годзе асабісты склад прыняў удзел у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Арменіі. У лістападзе 2017 года падраздзяленне адкрыла Цэнтр падрыхтоўкі ў Зары (вядомы як Зарскі міратворчы раён). У тым жа годзе ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж падраздзяленнем і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва быў створаны жаночы ўзводhttp://www.hayzinvor.am/en/69333.html?fdx_switcher=true.

У красавіку 2018 года ўспыхнуў скандал, звязаны з удзелам асобных байцоў брыгады ў антыўрадавых выступах. Міністэрства абароны Арменіі ўжыла санкцыі да апазіцыйна настроеных вайскоўцаў.

Замежныя місіі

12 лютага 2004 годзе брыгада далучылася да міратворчай місіі ў Косаве. Тут у складзе грэчаскіх сіл у горадзе Ферызай дзейнічала армянскае ўзводнае падраздзяленне (тры аддзяленні). Штаб-кватэра групы знаходзілася ў лагеры REGAS FEREOS у складзе Усходняй шматнацыянальнай аператыўнай групы. Байцы 12-й брыгады адказвалі за кантрольна-прапускныя пункты, забяспечвалі бяспеку базы, а таксама працавалі ў якасці сіл хуткага рэагавання і барацьбы з натоўпам і беспарадкаміKosovo Force. KFOR Contingent: Armenia. KFOR. Last updated January 24, 2006. Accessed February 9, 2007.. У 2008 годзе падраздзяленне KFOR было пашырана за кошт дадання другога ўзвода і асабістага складу роты (у выніку чаго колькасць армянскага кантынгенту склала каля 85 чалавек)NATO’s relations with Armenia . NATO. Retrieved November 29, 2009.. У 2011 годзе 12-я брыгада пакінула Косава, але вярнулася ў 2012 годзеhttps://www.azatutyun.am/amp/24478025.html з новым гарнізонам, размешчаным на базе арміі ЗШАhttps://regionalpost.org/en/articles/ambassador-of-the-armenian-forces.html.

У студзені 2005 года, атрымаўшы згоду Нацыянальнага Сходу Арменіі, група з 45 міратворцаў адправілася ў Ірак разам з падраздзяленнем Войска Польскага. Кантынгент складаўся з сапёраў, інжынераў і ўрачоў у складзе шматнацыянальных сіл. 10 лістапада 2006 года старшы лейтэнант Георгій Налбандзян быў паранены ў выніку выбуху міны, але выжыў пасля таго, як быў дастаўлены для аперацыі ў шпіталь у Ландштуле, Германія, недалёка ад авіябазы Рамштайн"Armenian peacekeeper to undergo two more surgeries ." Public Radio of Armenia. November 20, 2006. Retrieved February 1, 2007.. 6 кастрычніка 2008 года ў сувязі з паляпшэннем умоў бяспекі служба кантынгенту завяршыласяGlassey, Eric. "Armenians Complete Successful Mission ." Multinational Force in Iraq. October 7, 2008. Accessed September 6, 2009..

У ліпені 2009 года міністр абароны Сейран Аганян абвясціў, што да канца года Арменія накіруе атрад брыгады для ўдзелу ў складзе міжнародных сіл садзейнічання бяспецы ў Афганістане"Armenia to send forces to Afghanistan this year ." Armenian Reporter. July 24, 2009. Retrieved September 6, 2009.. Як заявіў у лістападзе афіцыйны прадстаўнік НАТА, армянскі кантынгент колькасцю 30 вайскоўцаў далучыцца да ISAF дзесьці ў пачатку 2010-га"Armenia To Send Troops To Afghanistan." RFE/RL. November 09, 2009. Retrieved November 29, 2009.. У пачатку снежня гэты лік быў павялічаны да 40. Вайскоўцы прыбылі ў Афганістан у лютым 2010 года, дзе выконвалі задачу сумесна з Бундэсверам па абароне рэгіянальнага аэрапорта ў Кундузе"Armenian Parliament Endorses Troop Deployment To Afghanistan." RFE/RL. December 8, 2009. Retrieved January 3, 2010.. Яны таксама служылі ў Кабуле і Мазары-Шарыфе. На 2012 год у Афганістане знаходзілася 126 вайскоўцаўInternational Institute for Strategic Studies (IISS). The Military Balance 2012. London: Routledge, 2012, pp. 90–91..

У снежні 2014 года байцы 12-й брыгад далучыліся да місіі ААН у Ліване.

Вясной 2019 года байцы брыгады адправіліся ў Сірыю. У склад кантынгенту ўвайшлі 83 чалавекі, у тым ліку медыкі, спецыялістаў па размініраванні, сілы аховы і іншыя вайскоўцы. Гэта было першае самастойнае замежнае разгортванне армянскіх узброеных сілArmenia to send military police peacekeepers to Syria.

У студзені 2022 года каля 100 байцоў брыгады далучыліся да міратворчай аперацыі АДКБ у Казахстане.

Камандзіры Артур Сіманян (з ? па 12 кастрычніка 2017 г.) Вагінак Саргсян (з 12 кастрычніка 2017 г. па 20 чэрвеня 2018 г.) Артак Танаян (з 20 чэрвеня 2018 г.)

Гл. таксама Міратворчая рота Беларусі Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі

Зноскі

Катэгорыя:Узброеныя сілы Арменні Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе