Пеньялара () — гара ў Іспаніі. Вышыня над узроўнем мора — 2428 м, адносная вышыня — 1113 м. Найвышэйшы пункт горнага масіва Сьера-дэ-Гвадарама і адна з найвышэйшых вяршыняў усёй сістэмы Цэнтральных Кардыльер.

Размешчана вяршыня на мяжы аўтаномнай супольнасці Мадрыд і правінцыі Сеговія (Кастылія і Леон). Верхняя частка гары з’яўляецца прыродным паркам. На схілах гары мноства эскарпавых азёр. Схілы гары на вышыні 1000—1300 м пакрыты дубовымі лясамі, да 2000 м пераважае хвоя, вышэй — хмызнякі і лугі.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Кастыліі і Леона Катэгорыя:Геаграфія аўтаномнай супольнасці Мадрыд