Павел Антонавіч Куксёнак (, в. Царкавішча, Полацкі павет, Віцебская губерня — ) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1918—1920 гадах — старшыня Полацкага павятовага райкама, з 1924 года — старшыня Полацкага, Ульскага райвыканкамаў, дырэктар Слуцкай МТС. З 1938 года — на кіруючай пасадзе ў Наркамземе БССР. З 1940 года — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама. У 1941 годзе пасля акупацыі тэрыторыі Беларусі стварыў і ўзначальваў Сакалішчанскую арганізацыю Расонскага камуністычнага падполля. Падпольшчыкі знішчылі 4 масты на аўтамабільных дарогах, лакаматыў, аўтамашыну з немцамі, лесапілку ў в. Боркавічы, масласепаратыўны пункт у в. Белае (зараз — Азіна). 3 снежня 1941 года быў расстраляны.
У 1965 годзе на магіле ў в. Кульнева пастаўлены абеліск.
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 338. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 342. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2 : Витебская область. — С. 12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 293.
Спасылкі Помнікі гісторыі. Расонскі раён
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта