Не варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі.

Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, у праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў.

Стары Запавет

Дадаткі да кананічных кніг дадаткі да Кнігі Эсфір (1:1, 3:13, 4:17, 5:1-2, 8:12, 10:3) малітва Манасіі ў канцы Другой кнігі летапісаў (36:24) апошні псалом (Псалтыр 151) малітва Азарыі і песня трох хлопчыкаў (Кніга прарока Данііла 3:24-90) аповесць пра Сусанну (Кніга прарока Данііла 13) гісторыя пра Віла і Цмока (Кніга прарока Данііла 14) Проф. Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Неканонические дополнения в канонических ветхозаветных книгах

Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я) Вышэйадзначаныя кнігі ў каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а ў пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі.

Псалтыр Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы.

Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, у богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы.

Кніга Эноха, Кнігі Мекабян, Кніга Юбілеяў, Рэшта слоў Баруха Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Новы Запавет

Дыдаскалія Апосталаў Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Гл. таксама Біблейскі канон

Літаратура Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — СПб.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.

Спасылкі Ethiopian Orthodox Tewahedo Church. The Bible

Катэгорыя:Біблія Катэгорыя:Кнігі Бібліі