Бітва пры Багесундзе, Бітва на возеры Осунд (, ) — бітва, якая з’яўляецца часткай Вайны за незалежнасць Швецыі, якая адбылася 19 студзеня 1520 года паміж шведскімі паўстанцкімі і дацкімі войскамі на возеры Осундэн, прыкладна ў трох кіламетрах на поўдзень ад цяперашняга Ульрысэгамна. Шведскія паўстанцы на чале з рэгентам Швецыі Стэнам Стурэ Малодшым увайшлі ў бой з дацкімі войскамі на чале з Отэ Крумпенам. Стэн Стурэ быў цяжка паранены і памёр 3 лютага 1520 года ад наступстваў свайго ранення. У выніку дацкія войскі дайшлі да Стакгольма, дзе Крысціян II 4 лістапада 1520 года каранаваўся каралём Швецыі, а затым адбылася Стакгольмская крывавая лазня.

Перадгісторыя і падрыхтоўка У 1473 годзе адбыўся Кальмарскі савет, на якім было прынята, што Швецыя магла мець аўтаномію ад Даніі на чале з рэгентам, аднак пачынаючы з 1518 года, Крысціян II спрабаваў зноў падначаліць Швецыю. Першая спроба завяршылася паражэннем у Брэнчурцы (Brännkyrka). Зімою 1519 — 1520 гадоў ён распачаў новую спробу вярнуць уладу над Швецыяй.

Камандаваў дацкімі войскамі дацкі рыцар Отэ Крумпен. Армія складалася з добра навучаных наймітаў са Свяшчэннай Рымскай імперыі, Францыі і Шатландыі. Халодны перыяд года быў абраны таму, што, акрамя існуючых сцежак, рэкі, азёры і балоты змерзлі, што дазволіла хутка ісці добра экіпіраванай дацкай арміі. Крумпен павёў сваё войска маршам праз мяжу праз даліну Этранс.

Са шведскага боку для абароны былі мабілізаваны жаўнеры з захада Готланда і сяляне памежных раёнаў.

Стурэ, які ўзначальваў шведская апалчэнне, выбраў месца на захадзе Готланда, дзе хацеў даць бой датчанам. Возера ў гэтым месцы было адносна вузкім, на ўсходзе ад якога, на беразе, на ўзвышшы знаходзіцца мемарыяльны камень каля сучаснай фермы Скотэк.

Тады, 19 студзеня, на месца прыйшла дацкая армія.

Ход бітвы і наступствы У самым пачатку бітвы, Стэн Стурэ быў паранены гарматным ядром, якое адскочыўшы ад лёду трапіла яму вышэй калена. Яго выносілі з поля бою, і шведскія войскі пачалі адступаць. Падрабязнасці самой бітвы не захаваліся, але вынікам стала поўная перамога дацкай арміі.

Траўмы Стурэ не былі належным чынам апрацаваны, і ён памёр 3 лютага падчас зваротнага шляху ў Стакгольм на санях па лёдзе Меларэна. Датчане рушылі далей на поўнач і рабавалі тэрыторыі ў кірунку Ульрысэгамна, Фальчопінга, і Шэўдэ і Скара. У Тыведэне адбылася яшчэ адна бітва, якая каштавала датчанам паловы іх войскаўJames L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 73..

21 лютага абодва бакі згадзіліся на 8 дзён скласці зброю ў Стрэнгнэсе. 2 сакавіка датчане дасягнулі Упсалы і заключылі перамір’е са шведскім паслом на чале з архіепіскапам Густавам Тролем, у якім шведскі бок пакляўся каралю Крысціяну ІІ у вернасці, а дацкі бок абавязаўся ўстрымлівацца ад сілавых мер.James L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 74.

Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі ў Стакгольме 4 лістапада 1520 года. Адразу пасля каранацыі, нягледзячы на папярэднюю амністыю, супраць прыхільнікаў Стэна Стурэ пачаліся судовыя працэсы, у выніку якіх было пакарана больш за 80 чалавек. Цела Стэна Стурэ таксама было выкапана і спалена на вогнішчы.

Падзеі бітвы таксама апісваюцца ў «Скандынаўскай рыфмахроніцы»:

Som the begynthe skjuta som bäst Och jag redh opå en blakoten häst, Som vrenede och språng både till och frå I örlig kunde både bijta och slå; Lyckan ej bättre med mig stod Genom benet bleff jag skutin med ett lod.

Прыкладны нелітаратурны пераклад:

Як толькі пачынаецца добрая бойка А я ехаў на чорным кані, Хто разварочваўся і скакаў туды і назад Эрліг мог і ўкусіць і ўдарыць Шчасце прайшло каля мяне Па назе мяне ўдарылі ядром.

У знакамітым вершы Эдварда Бэкстрома «Herr Stens visa» ёсць матывы бітвы, як ён іх сабе ўяўляў.

Мемарыял

На полі для гольфа каля фермы Скотэка быў усталяваны мемарыяльны камень з такім надпісам:

RiksföreståndarenSten Sture d.y.sårades dödligt på Åsundens isden 19 januari 1520under strid mot rikets fienderför Sveriges själfständighet - - - vid Skotteken restes denna vårdår 1914för att hugfästa minnet afen bland Sveriges ädlaste män

Пераклад:

ПалкаводзецСтэн Стурэ М.смяротна паранены на лёдзе Осунда19 студзеня 1520у бітве з ворагамі каралеўстваза незалежнасць Швецыі - - - гэты помнік узведзенны ў Скотэне1914 годакаб замацаваць памяцьаднаго з самых высакародных людзей Швецыі

Літаратура

Friedrich Rühs: Geschichte Schwedens, Band 2. Johann Jakob Gebauer, Halle 1805 (online)

Спасылкі

Artikel bei www.denstoredanske.dk Sten Sture d.y. bei www.historiesajten.se

Катэгорыя:Сярэднявечныя бітвы Катэгорыя:Гісторыя Даніі Катэгорыя:Гісторыя Швецыі Катэгорыя:Бітвы Швецыі Катэгорыя:Бітвы Даніі Катэгорыя:Вестра-Гёталанд Катэгорыя:Падзеі 19 студзеня Катэгорыя:Студзень 1520 года