Альмансор — гара ў сярэдняй Іспаніі, у правінцыі Авіла, самы высокі пункт хрыбта Сьера-дэ-Грэдас і ўсёй Цэнтральнай Кардыльеры.

Вышыня гары 2592 метры. Складзена пераважна з граніту. Гара названа ў гонар арабскага военачальніка X стагоддзя Ібн Абу Амір аль-Мансура (у перакладзе з арабскай аль-Мансур — Пераможца воляй бога).

Гара Альмансор знаходзіцца на 62 месцы ў спісе самых высокіх гор Еўропы па адноснай велічыні.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Кастыліі і Леона