«Кніга Бобы Фета» () — амерыканскі фантастычны інтэрнэт-тэлесерыял, створаны для патокавага сэрвіса «Disney+». Серыял з’яўляецца часткай франшызы «Зорныя войны» і спін-офам серыяла «Мандалорац». Серыял апавядае пра прыгоды і , якія намагаюцца зрабіць сабе імя ў крымінальным свеце галактыкі, захапіўшы тэрыторыю, якая калісь належала . Падзеі серыяла разгортваюцца паралельна з іншым спін-офам «Мандалорца» — серыялам «».
Ролю Бобы Фета выканаў акцёр Тэмуэра Морысан, які ў 2002 годзе сыграў Джанга Фета, «бацьку» Бобы, у фільме «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў», а пазней, у 2021 годзе, увасобіў на экране самога Бобу Фета ў другім сезоне серыяла «Мандалорац». Актрыса , якая сыграла ў «Мандалорцы» наёмніцу , таксама вярнулася да сваёй ролі.
Першапачаткова гісторыю Бобы Фета планавалася раскрыць у асобным фільме па «Зорных войнах», аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» і поспеху «Мандалорца» кампанія «» пачала аддаваць перавагу інтэрнэт-серыялам. Аб патэнцыйным спін-офе «Мандалорца» ўпершыню было абвешчана ў лістападзе 2020 года. «Кніга Бобы Фета» была афіцыйна анансаваная ў снежні 2020 года.
Прэм’ера серыяла адбылася 29 снежня 2021 года. Серыял складаецца з сямі эпізодаў і будзе выходзіць штотыдзень да 9 лютага 2022 года.
Акцёрскі склад Тэмуэра Морысан — —
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы пра «Зорныя войны» Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан Катэгорыя:Тэлесерыялы 2021 года