Універсітэт «CUNEF» () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Мадрыдзе.

Установа спецыялізуецца на вышэйшай адукацыі ў галіне фінансаў і банкаўскай справы. У 1973 годзе Вышэйшы банкаўскі савет Іспаніі (у цяперашні час — Іспанская банкаўская асацыяцыя) заснаваў ВНУ як Універсітэцкі каледж фінансавых студый (). На той момант установа дзейнічала як далучаны цэнтр Мадрыдскага ўніверсітэта. У 2019 годзе ён быў прызнаны самастойным універсітэтам.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:Мадрыд