Дом па Камісарыяцкім завулку, 6 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст.

Гісторыя Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пабудаваны як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку гандлёвыя крамы і майстэрні. У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы.

Пасля вайны адбудаваны ў 1945 г. Да 1951 г. у будынку размяшчаўся Ільнотрэст. У 1973 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер гэта адміністрацыйны будынак гарваенкамата.

Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак галоўным фасадам выходзіць на ўнутраны двор сучаснай тэрыторыі гарваенкамата. Сцены галоўнага і бакавога фасадаў гладкія, атынкаваныя з выкарыстаннем сучаснай тэхналогіі. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога – прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны.

Спасылкі

Катэгорыя:Камісарыяцкі завулак (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва