Хасэ Вергара-Хімена (ісп.: José Vergara Gimeno; , , Іспанская імперыя — , там жа) — іспанскі мастак, адзін з заснавальнікаў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан Карлас у Валенсіі (1768).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і з мастацкімі традыцыямі. Яго бацька Франсіска Вергара (1681—1753), дзядзька Мануэль Вергара, брат Ігнасіа Вергара-Хімена (1715—1776), стрыечны брат Франсіска Вергара Бартуаль былі скульптарамі і мастакамі.
Першыя навыкі майстэрства атрымаў у майстэрні бацькі. Творыў на стыку позняга барока і неакласіцызму. Займаўся алейным жывапісам і фрэскамі. Аўтар шматлікіх карцін і фрэсак на біблейскія сюжэты, партрэтаў.