Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Па некаторых звестках да нацыяналізацыі ў 1924 г. належаў Варвары Эстараўне Васілеўскай. Выкарыстоўваўся як жылы.
Архітэктура
Будынак з’яўляецца прыкладам гарадской мяшчанскай сядзібы, характэрнай для забудовы Магілёва кан. ХІХ — пач. ХХ стст. Першы паверх і ўваходная двухпавярховая прыбудова двухпавярховага будынка пабудаваны з чырвонай цэглы, другі паверх драўляны. Першы паверх паўпадвальны, меў атынкоўку, вокны з арачнымі праёмамі, якія потым былі закладзены, пілястры і карніз з сухарыкамі, выкладзенымі з цэглы. Другі паверх апрацаваны шалёўкай, аконныя праёмы маюць лучковыя завяршэнні з ліштвамі, карніз выраблены з дапамогай разьбы па дрэве, уяўляе сабой прыклад «магілёўскай разьбы». Дах двусхільны.
Спасылкі
Катэгорыя:Камісарыяцкі завулак (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва