Леў Платонавіч Сімірэ́нка (;  — ) — вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Мліеў Чаркаскага павета Кіеўскай губерні. У 1873 годзе скончыў гімназію і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Потым перайшоў на натуральны факультэт Імператарскага Наварасійскага ўніверсітэта (Адэса). У час вучобы прымаў удзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху, быў тройчы арыштаваны. Наварасійскі ўніверсітэт скончыў у 1879 годзе. На апошнім курсе ўніверсітэта Л. П. Сімірэнка абараніў дысертацыю па арганічнай хіміі і яму была прысуджана ступень кандыдата натуральных навук. У 1878 годзе быў сасланы ў Краснаярск, потым — у Балаганск Іркуцкай губерні. У Краснаярску па прапанове прамыслоўца П. І. Кузняцова заняў месца яго садоўніка ў аранжарэйнай гаспадарцы, вырошчваў новую для гэтага краю раннюю гародніну, пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы, рэканструяваў гарадскі парк. Пасля сканчэння ссылкі ў канцы 1886 года Л. П. Сімірэнка пераехаў у Курск, а ў 1887 годзе вярнуўся на радзіму, у Мліеў. Тут ён закладвае першы ў Расіі пладовы гадавальнік і памалагічны сад. У 1888—1917 гадах неаднаразова прыязджаў у Крым, дзе вывучаў прамысловае пладаводства, сартымент вырошчваемых сартоў. Пры ўдзеле Л. П. Сімірэнкі ў Крыме ў 1913 годзе была арганізавана першая ў Расійскай імперыі доследная станцыя садаводства — Салгірская памолага-садовая станцыя (цяпер Крымская доследная станцыя садаводства). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Л. П. Сімірэнка жыў у Мліеве, быў прызначаны дырэктарам і навуковым кіраўніком створанага ім гадавальніка.

6 студзеня 1920 года Л. П. Сімірэнка трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах.

Прызнанне Быў абраны членам-карэспандэнтам Бельгійскага таварыства садаводаў, у 1895 годзе — ганаровым членам Французскага нацыянальнага памалагічнага таварыства. Праца Л. П. Сімірэнкі «Крымскае прамысловае пладаводства» была ўдастоена ў 1913 годзе залатога медаля Французскага нацыянальнага Таварыства садаводства, Вялікага залатога медаля імя Стэвена на Усерасійскай выставе пладаводства і ў 1914 годзе — Вялікага залатога медаля горада Петраграда на Міжнароднай выставе садаводства.

Памяць

У гонар Л. П. Сімірэнкі названы Інстытут памалогіі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, вуліцы ў Кіеве, Адэсе, Краснадары, сяле Мэдвэжэ Вушка ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці, завулак у Сімферопалі. У 1980 годзе заснавана Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Украіны за выдатныя навуковыя працы ў галіне садаводства, дэндрабіялогіі і кветкаводства. У 1996 годзе была выпушчана паштовая марка Украіны, прысвечаная Льву Платонавічу Сімірэнку.

Літаратура

Спасылкі Симиренко, Левко Платонович (1855—1920) (украінская мова) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Виктория Сорокопуд. К 150-летию со дня рождения Л. П. Симиренко Основатель крымского плодоводства Л. П. Симиренко // Военно-Патриотический Клуб «Севастополь»

Катэгорыя:Садаводы Катэгорыя:Асобы на марках