Чамланг (Chamlang) (7321 м) — вяршыня хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральнай частцы Гімалаяў, высокі пік з вельмі стромкімі сценамі, за 16 км на паўднёвы захад ад Макалу (8481 м). Размешчаны ў Непале. З’яўляецца 79-й па вышыні вяршыняй свету. Чамланг I знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку шасцікіламетровага грэбня, уся верхняя лінія якога ляжыць вышэй за 7000 метраў, а некалькі вяршынь перавышаюць 7200 м. Вышэйшы пункт паўночна-ўсходняй часткі грэбня Чамланг II (7296 м).

Катэгорыя:Гімалаі Катэгорыя:Горы Непала