Аркадзь Дзянісавіч Рудак (, в. Валосавічы , Кіраўскі раён, БССР — , г. Мінск, БССР) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, генерал-маёр (1966), заслужаны работнік культуры БССР (1980). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1930 годзе на савецкай і камсамольскай рабоце ў Бабруйскім раёне. З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года першы сакратар Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага партызанскага злучэння. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1971 гадах.

1981 годзе — аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць».

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі.

Літаратура Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 242, 412. Кировский район: Историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет. Бобруйск, 2000. С. 29.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXI з’езда КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі