Георгій Мікалаевіч Машкоў (, с. Сулін — , Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Біяграфія 21 сакавіка 1943 года штаб партызанскага руху Мінскай вобласці прыняў вырашэнне стварыць 100-ую партызанскую брыгаду імя С. М. Кірава, камісарам якой быў прызначаны Машкоў. Брыгада дзейнічала ў Старадарожскім раёне. 28 чэрвеня 1944 года яна злучылася з часткамі Чырвонай Арміі ў складзе 6 атрадаў партызан агульнай колькасцю 1031 чалавек.
Пасля вайны працаваў на адказных пастах у апараце ЦК Кампартыі Беларусі, тройчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т.5. С.416. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т.5. С.417.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання