Андрэй Трафімавіч Шакура (, в. Міцькаўшчына, Мсціслаўскі павет — , г.Барысаў) — дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Нарадзіўся 27 верасня 1923 года ў в. Міцькаўшчына Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў школу, Мсціслаўскае педвучылішча. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскае пяхотнае вучылішча.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім і 3-ім Беларускім франтах, камандзір узвода, роты.

Пасля вайны вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў у фінансавых органах Мсціслаўскага раёна, працягваў вучыцца ў Бабруйскай абласной аднагадовай партыйнай школе. З 1953 года — старшыня калгаса «Чырвонаармеец», з 1959 года — старшыня калгаса «ХХІ з’езд КПСС».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды За поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума Айчыннай вайны І ступені, двума Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.

Літаратура Алисейко, М. Ты со мной, моё поле/ М. Алисейко // Сов. Белоруссия.—1974.—13 июня. Анюкоў, М. Пасланец Мсціслаўшчыны/ М. Анюкоў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1971.—30 сак. Анюкоў, М. У кіпені жыцця/ М. Анюкоў // Звязда.—1971.—13 ліп. Базылева, Т. Жыць для людзей/ Т. Базылева // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1983.—24 верас. Гільбурд, В. Дзеля шчасця людзей / В. Гільдбурд // Беларусь. — 1966.— № 10.— С. 6-7. Гільбурд, В. Прысвяціў сябе людскому шчасцю/ В. Гільдбурд // Магілёўс. Праўда.—1966.—9 мая. Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2.- С. 115. Калеснік, А. Талент быць хлебаробам/ А. Калеснік // Калеснік, А. Касмічны Світанак/ А. Калеснік.—Мн., 1982.—С. 91-122. Леганьков, В. Криницы/ В. Леганьков // Дела их золотом горят.—Мн., 1976.—С. 164—172. Люди дела. Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В. Чикалова. — Минск, 1999. — С. 93. Шакура Андрэй Трафімавіч // Беларуская ССР: Карот. энцыкл.—1981.—Т. 5.—С.658. Шакура Андрэй Трафімавіч: Героі Сацыялістычнай Працы// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 499—500.

Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання