Я́ськаўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Яськаўшчына.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сутоцкага і Калышкаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў. 23 верасня 2020 года скасаваны вёскі Тупікі і ШлехаваРешение Лиозненского районного Совета депутатов от 23 сентября 2020 г. № 133 Об административно-территориальном устройстве .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 887 чалавек, з іх 85,3 % — беларусы, 12,5 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 704 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе