Лузафонскі ўніверсітэт (), таксама вядомы як Лузафонскі гуманітарна-тэхналагічны ўніверсітэт () — партугальская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лісабон.

Назва ўстановы паходзіць ад тэрміна «лузафон» (ці па-іншаму «партугаламоўны»), якім пазначаюць людзей, якія гавораць на партугальскай мове па ўсім свеце.

Структура Школа медыцынскіх навук і тэхналогій Школа эканамічных і арганізацыйных навук Школа камунікацый, архітэктуры, мастацтваў і інфармацыйных тэхналогій Школа псіхалогіі і навук аб жыцці Факультэт сацыяльных навук, адукацыі і адміністрацыі Факультэт права Факультэт фізічнага выхавання і спорту Факультэт інжынерыі Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Партугаліі Катэгорыя:Лісабон