Іван Самойлавіч Бражнык (, в. Санжара-Цернаватка, Палтаўская губерня, Украінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (цяпер — Сахноўшчынскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія У 1944 годзе скончыў Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля чаго да 1946 года працаваў лётчыкам-інструктарам. З 1946 па 1949 гады працаваў пілотам Брэсцкага, Мазырскага авіяатрадаў грамадзянскага паветранага флоту.

У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Займаў кіруючыя пасады ў гаспадарчых і партыйных органах Мазыра, Калінкавіч, Жыткавіч Гомельскай вобласці.

З 1967 па 1974 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. У 1974 годзе абраны старшынёй Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных устаноў.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, с. — С. 635. — ISBN 985-01-0255-1.

Катэгорыя:Выпускнікі Арэнбургскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага Чырванасцяжнага вучылішча лётчыкаў імя І. С. Палбіна