Навазыбкаўская гарадская акруга () — муніцыпальнае ўтварэнне (гарадская акруга) на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навазыбкаў.

Геаграфія Плошча гарадской акругі — 1029,97 км². Размешчана на захадзе Бранскай вобласці.

Мяжуе: на поўначы з Гардзееўскім і Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці; на захадзе з Добрушскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці Беларусі; на ўсходзе з Клінцоўскім раёнам Бранскай вобласці; на поўдні з Клімаўскім і Злынкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Іпуць, Вага, Карна.

Гісторыя Гарадская акруга ўтворана 10 чэрвеня 2019 года ў выніку аб’яднання ўсіх скасаваных сельскіх паселішчаў Навазыбкаўскага муніцыпальнага раёна і гарадской акругі горада Навазыбкава, якая не ўваходзіла ў яго складЗакон Брянской области N 18-З 2 апреля 2019 года «Об объединении муниципальных образований, входящих в состав Новозыбковского муниципального района Брянской области, с муниципальным образованием города Новозыбков и внесении изменений в отдельные законодательные акты Брянской области».

Транспарт Бранск — Навазыбкаў — мяжа Рэспублікі Беларусь — Кобрын

Славутасці Манастыр Св. Мікалая ў в. Каташын. Сядзібна-паркавы комплекс Муханавых у в. Любін Хутар. Царква Св. Тройцы ў в. Стары Крывец. Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Свяцк. Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Унукавічы (Раданежскае).

Гл. таксама Літвіны Севершчыны

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці

Катэгорыя:Муніцыпальныя ўтварэнні Расіі