Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт () — бельгійская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Лувен-ла-Нёў у Валоніі. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.

Агульная характарыстыка Першапачаткова Лувенскі ўніверсітэт () быў заснаваны ў цэнтры гістарычнага горада Лувен (або па-нідэрландску Лёвен) у 1425 годзе і закрыты ў 1797 годзе, што робіць яго першым універсітэтам у краінах Бенілюкса. Лувенскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе і закрыты ў 1835 годзе. Новы каталіцкі ўніверсітэт быў заснаваны ў Мешліне ў 1834 годзе, Мешлінскі каталіцкі ўніверсітэт пераехаў у Лувен у 1835 годзе, што (часта, але спрэчна) вызначаецца як працяг гісторыі старой установы. У 1968 годзе Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт падзяліўся на нідэрландамоўны Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, які застаўся ў Лувене (Лёвене), і франкамоўны Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт, які пераехаў у Лувен-ла-Нёў у Валоніі за 30 км на паўднёвы ўсход ад Бруселя. Універсітэт часта ўваходзіць у шэраг 50 найлепшых універсітэтаў у свеце па філасофіі і 20 найлепшых па тэалогіі.

Структура Факультэт права і крыміналогіі Факультэт філасофіі, мастацтваў і літаратуры Факультэт эканомікі, сацыяльных навук, паліталогіі і камунікацый Факультэт псіхалогіі і навук аб адукацыі Факультэт тэалогіі Лувенская школа менеджменту Факультэт медыцыны і стаматалогіі Факультэт фармацыі і біямедыцынскіх навук Факультэт грамадскага здароўя Факультэт навук аб руху Лувенская інжынерная школа Факультэт архітэктуры, інжынерыі і ўрбаністыкі Факультэт біяінжынерыі Факультэт (дакладных) навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Бельгіі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Валонскі Брабант