Тапі — рака ў Тайландзе, упадае ў Сіямскі заліў. Самая доўгая рака Паўднёвага Тайланда.

Даўжыня ракі — 230 км. Плошча вадазборнага басейна — 11585 км². Тапі бярэ пачатак на схілах гары Луанг і працякае па тэрыторыі правінцыі Накхонсітхамарат, упадае ў бухту Бандон Сіямскага заліва каля горада Суратхані, утвараючы ў вусці шырокі эстуарый.

Найбуйнейшы прыток — рака Пхумдуанг, плошча басейна якой (6125 км²) перавышае басейн Тапі (без Пхумдуанга — 5460 км²). За 9 км ад вусця на рацэ размешчаны астравок Лампху.

Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян Катэгорыя:Басейн Паўднёва-Кітайскага мора