«Парарока» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра . Сумесная вытворчасць Румыніі і Францыі.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Крысціна і Багдан — ідэальная сямейная пара. Ім абодвум за трыццаць. Яны шчаслівыя, паспяховыя, гадуюць двух дзяцей — 5-гадовую Марыю і 7-гадовага Іліе. У іх выдатная кватэра. Ён працуе ў банку, яна — бухгалтар. Аднойчы раніцай у нядзелю, калі Крысціна прымаецца за хатнюю ўборку, Багдан вядзе дзяцей у парк каля дома. Падчас прагулкі Марыя раптам знікае. З гэтага моманту жыццё сям’і ўжо ніколі не будзе ранейшым.

Акцёрскі склад Багдан Думітраке Юлія Люмэнарэ Адэла Мэргідан Штэфан Рэуш Канстанцін Даджою Эльвіра Дзятку

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Румыніі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Румыніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на румынскай мове Катэгорыя:Фільмы Канстанціна Папеску