Маастрыхцкі ўніверсітэт () — нідэрландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Маастрыхт.

Каля паловы бакалаўрскіх праграм у ВНУ цалкам выкладаюцца на англійскай мове, а іншая палова цалкам або часткова выкладаецца на нідэрландскай мове. Універсітэт рэгулярна ўваходзіць у лік вядучых універсітэтаў Еўропы. Універсітэт уваходзіць ў спіс 300 найлепшых універсітэтаў свету па пяці асноўных рэйтынгах.

Структура Факультэт аховы здароўя, медыцыны і навук аб жыцці Факультэт псіхалогіі і неўралогіі Школа бізнесу і эканомікі Юрыдычны факультэт Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук Факультэт (дакладных) навук і інжынерыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Маастрыхт