Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.
Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.
Гісторыя Да 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Перад гэтым у 1958 годзе было прынята рашэнне размясціць у Віцебску філіял Беларускага політэхнічнага інстытута.
Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (ВТІЛП) быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 Пастановай Савета Міністраў Беларускай СССР за № 305 ад 24 чэрвеня 1965 года. Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, які працаваў загадчыкам кафедры хіміі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі.
Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года.
Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка 1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ).
Факультэты і кафедры Да 2017 года Эканамічны факультэт Эканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце.
У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў : кафедра эканомікі; кафедра менеджменту; кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу; кафедра камерцыйнай дзейнасці; кафедра інфарматыкі; кафедра замежных моў; кафедра гісторыі і права; кафедра філасофіі.
На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях: менеджмент Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт маркетынг Фінансы і крэдыт Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
Мастацка-тэхналагічны факультэт Мастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў.
У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр: Кафедра дызайну Кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў Кафедра ткацтва Кафедра тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці Кафедра тэарэтычнай і прыкладной матэматыкі
Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях: дызайн аб’ёмны; дызайн камунікатыўны; дызайн прадметна — прасторавага асяроддзя; дызайн касцюма і тканін.
З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне).
Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны».
Механіка-тэхналагічны факультэт Механіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў. Кафедры: Кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці Кафедра машын і апаратаў лёгкай прамысловасці Кафедра машын і тэхналогій высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі Кафедра аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей Кафедра фізікі Кафедра механікі Кафедра інжынернай графікі
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях: тэхналогія машынабудавання; тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці; машыны і апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання; аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей; тэхналогія абсталявання высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі.
Канструктарска-тэхналагічны факультэт Канструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці».
У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў: Кафедра канструявання і тэхналогіі адзення Кафедра канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры Кафедра аховы працы і прамысловай экалогіі Кафедра хіміі Кафедра стандартызацыя Кафедра фізвыхавання
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях: канструяванне і тэхналогія адзення; канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры; таваразнаўства і экспертыза тавараў; метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць).
Завочны факультэт Завочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі: фінансы і крэдыт (кваліфікацыя — эканаміст); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя — эканаміст-менеджар); маркетынг (кваліфікацыя — эканаміст-маркетолаг); камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя — эканаміст); менеджмент (кваліфікацыя — эканаміст); метралогія, стандартызацыя сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя — інжынер); канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў (кваліфікацыя — інжынер); канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры (кваліфікацыя — інжынер); тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя — інжынер); машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання (кваліфікацыя — інжынер-механік); аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя — інжынер па аўтаматызацыі); тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў (кваліфікацыя — інжынер-тэхнолаг).
Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках: падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ;
курсы: вячэрнія ; для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ; двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю.
З 2017 года У 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта. Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Кафедры: Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці Тэхналогія машынабудавання Цеплаэнергетыка Фізіка і тэхнічная механіка Спецыяльнасці: Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя: інжынер па аўтаматызацыі) Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці) Камп'ютарная мехатроніка (кваліфікацыя: інжынер) Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій (кваліфікацыя: інжынер) Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый (кваліфікацыя: інжынер-энергетык) Тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя: інжынер) Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання Кафедры: Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі Менеджмент Фінансы і камерцыйная дзейнасць Эканамічная тэорыя і маркетынг Эканоміка Спецыяльнасці: Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (кваліфікацыя: эканаміст) Камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя: эканаміст) Маркетынг (кваліфікацыя: маркетолаг-эканаміст) Фінансы і крэдыт (кваліфікацыя: эканаміст) Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя: інжынер-эканаміст) Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя: эканаміст-менеджэр) Эканоміка электроннага бізнесу (кваліфікацыя: эканаміст-праграміст) Факультэт вытворчых тэхналогій Кафедры: Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку Экалогія і хімічныя тэхналогіі Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў Спецыяльнасці: Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў Таваразнаўства і экспертыза тавараў
Факультэт дызайну Кафедры: Дызайн и мода Замежныя мовы Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны Фізічная культура і спорт Спецыяльнасці: Дызайн віртуальнага асяроддзя Дызайн камунікатыўны Дызайн касцюму і тканін Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя Завочны факультэт Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Універсітэцкі кампус
Карпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Першы корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 31 жніўня 1965 года. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 11645 м². Другі корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 1971 год. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 4754 м². Трэці корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: пасля рэканструкцыі інтэрната № 1. Колькасць паверхаў — 5. Агульная плошча — 4119 м². Чацвёрты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2005 год. Першы пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: зала пасяджэнняў Савета, музей гісторыі ўніверсітэта, выставачная зала кафедры дызайну, выставачная зала інавацыйных распрацовак, 24 аўдыторыі. Рабочая плошча — 2261 м². Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2007 год. Другі пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: эканамічны факультэт, у тым ліку дэканат, кафедра эканомікі, кафедра камерцыйнай дзейнасці, кафедра менеджменту, кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу, кафедра інжынернай графікі, кафедра інфарматыкі, у тым ліку 2 камп’ютарныя залы. Дэканат ФПК і ПК, цэнтр інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку выдавецкі аддзел, 4 камп’ютарныя залы, чытальная зала эканамічных навук. Аддзел аховы працы, буфет на 40 месцаў, 14 аудыторый. Рабочая плошча 3158 м². Пяты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2011 год. Колькасць паверхаў — 4.
Навукова-тэхналагічны парк ВДТУ Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар.
Структурныя падраздзяленні Эксперыментальна-даследчае прадпрыемства На эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ.
Музей ВДТУ